13:19 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
  • Шыкоўныя краявіды на паляванні ў лістападзе
  • Музыкі традыцыйна суправаджаюць гукамі паляўнічага рога ўвесь працэс палявання
  • Сняданак паляўнічага. Каб добра папаляваць, трэба добра паесці перад гэтым, перакананыя заўзятыя паляўнічыя. У Капыльскім вопытным лясгасе іх частуюць, як шляхту: блінамі з мачанкай.
  • Вясёлыя паляўнічыя бавяць час за аповядамі
  • Выжлы дрыжаць ад нецярпення і чакаюць, калі іх нарэшце пусцяць па следзе: паляванне ў іх у крыві.
  • Традыцыйныя званочкі, якія апавяшчаюць паляўнічага, што сабака знайшла здабычу, у сучасным свеце замянілі на біперы - адмысловыя прылады, якія пішчаць, як толькі выжла стане ў стойку.
  • Мужчыны жартуюць, паўтараючы як мантру, што кожны паляўнічы жадае ведаць, дзе сядзіць фазан
  • Сабак пускаюць па следзе дзічыны толькі супраць ветру.
  • Паляўнічыя дзеляцца на невялікія групы: так прасцей прачэсваць мясцовасць і рэагаваць на сігналы біпера.
  • Калі сабака ўзяў след, яго ўжо нішто не спыніць.
  • Фазан - птушка скрытная, і як бы паляўнічы не ўзіраўся ў траву і кусты, ён наўрад ці сам заўважыць яе
  • Добры паляўнічы сабака падбірае падстрэленую птушку і прыносіць гаспадару, каб аддаць прама ў рукі.
  • Нягледзячы на тое, што зараз паляванне не з'яўляецца асноўнай крыніцай пражытка людзей, паляўнічыя перакананыя, што забіваць птушак і выкідваць іх, не ужываючы ў ежу, няправільна.
  • Выжла на паляванні
  • Сапраўдны паляўнічы можа здабыць дзічыну ў любое надвор'е.
  • Такія сляды ў палях пакідае пасля сябе ўдалае паляванне.
  • Пасля сігналу аб заканчэнні палявання здабытых фазанаў выкладваюць на выкладзеную ігліцай пляцоўку - гэта рытуал з мінулага, які выконваюць і сучасныя паляўнічыя.
  • На пляцоўцы, абнесенай падпаленымі вогнішчамі-свечкамі, падводзяць вынікі палявання.
  • Удалым паляванне лічыцца тады, калі здабываецца 50% з усёй высаджанай птушкі. Так і атрымалася: паляўнічыя падстрэлілі 12 фазанаў з 25. Не здабытая птушка застаецца ва ўгоддзях.
  • Ідэю выкарыстання вогнішчаў-свечак беларускія лесагаспадарнікі падгледзелі ў канадскіх лесарубаў
  • Стрэльбы ў чахлах, і фазанам ужо нічога не пагражае.
  • Усмешкі на тварах паляўнічых сведчаць, што паляванне атрымалася.
  • У Капыльскім вопытным лясгасе за два гады на фазана паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.
© Sputnik / Ирина Петрович
Шыкоўныя краявіды на паляванні ў лістападзе.

Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Мужчыны ў камуфляжы са стрэльбамі наперавес, сабакі з дрыжакамі ад прадчування хуткай здабычы, асцярожныя птушкі, якія хаваюцца ў кустах і высокай траве, дакладная і не вельмі стральба, утульнасць і цяпло вогнішча пасля дзясяткаў пройдзеных кіламетраў, размовы пад гарачую страву і дзяльба здабычы — гэта і ёсць паляванне на фазана.

Паляўнічыя кажуць, што іх хобі з часам становіцца стылем жыцця. Многія з іх прывозяць у лес і далучаюць да культуры палявання сем'і. Паляванне — відовішча захапляльнае.

Паляванне на вальернага фазана ў Беларусі сёння даволі папулярнае, а арганізоўваюць яго ўсяго некалькі паляўнічых гаспадарак у розных абласцях краіны. У Капыльскім вопытным лясгасе гэтую паслугу прадстаўляюць з 2015 года. За два гады на фазана тут паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.

Чытайце рэпартаж Sputnik:

Мы ведаем, дзе сядзіць фазан: паляванне на экзатычную птушку ў Беларусі >>

По теме

Белавежскія зубры схапіліся з ваўкамі
Тэги:
охота на птицу, охота с легавой, охота на фазана, фазан, Марат Башараў, Копыльскі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы