Фота

Першы ў Беларусі жылы дом з дзіцячым садам пабудавалі ў Гомелі

Падпісацца
Двухпад'ездны 10-павярховы дом узвялі пад ключ за няпоўных восем месяцаў. Першыя паверхі ў новабудоўлі заняў дзіцячы сад на 60 месцаў. Памяшканні для яго былі прадугледжаны яшчэ на стадыі праектавання, чаго раней у Беларусі не рабілі.

Эксперыментальная новабудоўля вырасла ў 19-м мікрараёне, дзе не хапае дзіцячых садкоў. Побач знаходзяцца два крыху раней пабудаваныя вышынныя будынкі. Групу дамоў аб'яднала дзіцячая пляцоўка з верандамі і збудаваннямі для гульняў. Рух транспарту па тэрыторыі дзіцячага садка забаронены.

Ёлка ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Збераглі лес і хайпанулі: улады Гомеля пра ёлку з газона

Па праекце, у гэтым месцы ўжо даўно павінны былі пабудаваць дзіцячы сад, аднак тэрміны фінансавання сацаб'ектаў не называліся нават прыблізна. Выхад прыдумалі ў Гомельскім гарвыканкаме. Мясцоваму домабудаўнічаму камбінату дазволілі пасадзіць у маладым мікрараёне тры камерцыйных дома пры ўмове, што ў адну з высотак будзе ўбудаваны дзіцячы сад.

Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё дашкольнай установы. Удзельнікам цырымоніі мэр Гомеля Пётр Кірычэнка паведаміў, што падобныя жылыя комплексы з гэтага часу пачнуць будаваць ў мікрараёнах з беднай інфраструктурай. Зараз ідзе пошук зямельных участкаў.

"Варыянт з убудаванымі памяшканнямі эканамічна мэтазгодны для горада — скарачаюцца выдаткі на будаўніцтва камунікацый, больш эфектыўна расходуецца прастора", — дапоўніў мэра генеральны дырэктар Гомельскага ДСК Аляксандр Ганчароў.

Праект рэкамендаваны да паўторнага ўжывання не толькі ў абласным цэнтры. Наступныя дамы з убудаванымі дзіцячыми садками гамяльчане пабудуюць у Бабруйску і Мінску.

© Sputnik / Мария АмелинаЭксперыментальны дом з убудаваным дзіцячым садам размешчаны ў Гомелі на вуліцы Галавацкага, 101б. Мадэрнізаваная серыя 152М выглядае незвычайна: на фасадах мастацкі роспіс, уваходныя групы зашклёныя.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
1/10
Эксперыментальны дом з убудаваным дзіцячым садам размешчаны ў Гомелі на вуліцы Галавацкага, 101б. Мадэрнізаваная серыя 152М выглядае незвычайна: на фасадах мастацкі роспіс, уваходныя групы зашклёныя.
© Sputnik / Мария АмелинаРух транспарту па тэрыторыі дзіцячага садка забаронены.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
2/10
Рух транспарту па тэрыторыі дзіцячага садка забаронены.
© Sputnik / Мария АмелинаСад перададзены ў падпарадкаванне гарадскому аддзелу адукацыі з усім неабходным абсталяваннем.
У Гомелі адкрываецца ўбудаваны ў жылы дом дзіцячы сад - Sputnik Беларусь
3/10
Сад перададзены ў падпарадкаванне гарадскому аддзелу адукацыі з усім неабходным абсталяваннем.
© Sputnik / Мария АмелинаПершых выхаванцаў дзіцячы сад прыме 3 студзеня. Важны нюанс - жыхарам дома месцы ў ім па-за чаргой не дадуць.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
4/10
Першых выхаванцаў дзіцячы сад прыме 3 студзеня. Важны нюанс - жыхарам дома месцы ў ім па-за чаргой не дадуць.
© Sputnik / Мария АмелинаНавасельцы не будуць адчуваць абмежаванняў з-за суседства з дзецьмі. Сацыяльную і жылую зоны падзяляе гукапаглынальная столь. Акрамя таго, уладкавана яшчэ і звычайная падвясная столь, якая таксама мае пэўную ступень шумазасцярогі.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
5/10
Навасельцы не будуць адчуваць абмежаванняў з-за суседства з дзецьмі. Сацыяльную і жылую зоны падзяляе гукапаглынальная столь. Акрамя таго, уладкавана яшчэ і звычайная падвясная столь, якая таксама мае пэўную ступень шумазасцярогі.
© Sputnik / Мария АмелинаЗагадчыца новага садка Вольга Калеснікава ўключылася ў працу яшчэ на стадыі будаўніцтва.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
6/10
Загадчыца новага садка Вольга Калеснікава ўключылася ў працу яшчэ на стадыі будаўніцтва.
© Sputnik / Мария АмелинаМалюнкі на сценах зрабілі памяшканні максімальна ўтульнымі і цёплымі.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
7/10
Малюнкі на сценах зрабілі памяшканні максімальна ўтульнымі і цёплымі.
© Sputnik / Мария АмелинаУ кожнай з трох груп стандартныя спальныя і гульнявыя пакоі, раздзявалкі і прыбіральні, якія адпавядаюць усім санітарным нормам.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
8/10
У кожнай з трох груп стандартныя спальныя і гульнявыя пакоі, раздзявалкі і прыбіральні, якія адпавядаюць усім санітарным нормам.
© Sputnik / Мария АмелинаРазлічаны дзіцячы сад на тры групы па дваццаць дзяцей у кожнай.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
9/10
Разлічаны дзіцячы сад на тры групы па дваццаць дзяцей у кожнай.
© Sputnik / Мария АмелинаДСК не толькі спраектаваў, пабудаваў, але і цалкам укамплектаваў дашкольную ўстанову. Агульныя выдаткі склалі 1,7 млн рублёў, хоць канчаткова затраты яшчэ не падлічаны.
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
10/10
ДСК не толькі спраектаваў, пабудаваў, але і цалкам укамплектаваў дашкольную ўстанову. Агульныя выдаткі склалі 1,7 млн рублёў, хоць канчаткова затраты яшчэ не падлічаны.
Стужка навiн
0