10:54 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
  • Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

  • Сярод прадстаўленых экспанатаў можна будзе ўбачыць велікодныя яйкі–пісанкі, якія па прычыне сваёй крохкай структуры складана захоўваюцца і таму рэдка экспануюцца ў музеях.
  • Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі
  • Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі
  • Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі
  • Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі
© Sputnik Алеся Шершнёва
У экспазіцыі прадэманстраваны прадметы традыцыйна–побытавай этнаграфіі.

Напярэдадні ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава вырабаў народнай мастацкай культуры. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik на вынік пяцідзесяцігадовай працы знакамітага навукоўца Яўгена Сахуты.

У калекцыі прадстаўленыя амаль усе віды традыцыйнага народнага мастацтва Беларусі — кераміка, іканапіс, разьба па дрэве, мастацкі метал і іншыя.

"Прадстаўлены збор — гэта спадарожныя вынікі маёй працы, якая доўжылася амаль паўсотні гадоў. Асабліва актыўнымі паездкі былі ў савецкія гады, калі было больш транспартных магчымасцяў. Я спецыяльна ездзіў па майстрах старэйшага пакалення, якія кідалі сваё рамяство, таму спяшаўся занатаваць хоць штосьці і, калі гэта было магчыма, выратаваць некаторыя рэчы", — распавёў уладальнік калекцыі, першы доктар мастацтвазнаўства ў галіне народнага мастацтва Яўген Сахута.

Вялікую гістарычную і культурную значнасць маюць абразы на шкле, якія з'яўляюцца спецыфічным прыкладам больш позняга народнага мастацтва (традыцыя з'явілася толькі ў пачатку ХХ стагоддзя і доўга не праіснавала). У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь дадзены роспіс на шкле на рэлігійную тэму будзе прадстаўлены ўпершыню.

Тэги:
народное творчество, выставка, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Яўген Сахута, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы