22:47 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR2.71
  • 100 RUB3.36
Фота

Сублімацыя формы: летуценныя вобразы застылі ў бронзе

Атрымаць кароткую спасылку
5460
  • Шматлікія скульптуры Уладзіміра Слабодчыкава ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы.
  • Дабравешчанне (бронза, 1990).
  • Партрэт жонкі (бронза, 1980).
  • Тая, што нясе рэзгіны (вялікая) (бронза, 1989).
  • Гукі (дрэва, 1988).
  • На пярэднім плане: Анёл з абпаленымі крыламі (вялікая) (бронза, 1990). На сцяне творы з цыкла Знакі на пяску (сілумін).
  • Выставка Владимира Слободчикова Сублимация формы
  • Афрадыта (дрэва, пазалота, 2001).
  • Дзяўчына з арфай (пластык, 2017).
  • Па цэнтру: Юдзіф (бронза, 1990). На сцяне творы з цыкла Знакі на пяску (сілумін).
  • У сваёй творчасці Уладзімір Слабодчыкаў імкнецца паказаць шматграннасць аб’екта, яго здольнасць увасабляць не канкрэтнае, а абстрактнае або шматвобразнае паняцце.
  • Чарнобыльская мадонна (мельхіёр, граніт, 1996). З калекцыі Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь.
  • На пярэднім плане: Архаічны танец (бронза, 1996). На сцяне творы з цыкла Знакі на пяску (сілумін).
  • З цыкла Знакі на пяску №6 (сілумін, 1998).
  • Ушэсце (бронза, мармур, 1993).
  • Тры каралі (бронза, мармур, 1993).
  • Джакамеці (вялікі) (бронза, 2003).
  • Па цэнтры: З шарам (вялікая) (сілумін, 2002).
© Sputnik Анастасия Волчок
Шматлікія скульптуры Уладзіміра Слабодчыкава ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы.

У творчасці Уладзіміра Слабодчыкава ідэі пераносяцца ў застылую форму. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія скульптуры прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Сублімацыя формы — гэта ў першую чаргу спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці. Уладзімір Слабодчыкаў пераносіць свае ідэі і пачуцці ў застылую форму. Адной з цэнтральных тэмаў творчасці Слабодчыкава з’яўляецца Чалавек як філасофская катэгорыя. Яго скульптуры лёгка пазнавальныя і маюць выразны сілуэт. Галоўнай адметнасцю творчасці Уладзіміра Слабодчыкава з'яўляецца яго здольнасць увасабляць не канкрэтнае, а абстрактнае або шматвобразнае паняцце.

Уладзімір Слабодчыкаў – скульптар, які стаў вядомы ў беларускім мастацтве ў пачатку 1970-х і працуе ўжо больш за 40 гадоў. Ён займаецца вельмі разнастайнымі відамі і жанрамі скульптуры: ад камернай пластыкі да маштабных манументальных помнікаў на радзіме і за мяжой.

Выставу можна наведаць у Нацыянальным мастацкім музеі да 25 сакавіка.

Тэги:
скульптура, "Сублімацыя формы" (выстава), Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Слабодчыкаў, Мінск, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы