21:42 25 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.17
  • На выставе прадстаўлены 323 работы, якія займаюць два паверхі
  • Наведвальнікі з задавальненнем разглядаюць работы.
  • Некаторыя работы ўражваюць дасканаласцю дэталяў
  • На думку куратара Вольгі Кліп, выстава Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч — самая відовішчная ў Мінску.
  • Мастакоў не спынілі ні холад, ні завіруха, якая літаральна засыпала Мінск снегам.
  • Але ў душы ў гэты вясновы дзень расцвітаюць кветкі.
  • На выставе прадстаўлены як работы вядомых мастакоў, так і тых, хто толькі спрабуе свае сілы ў мастацтве.
  • Выстава займае два паверхі НЦСМ.
  • На шчасце, у цэнтры змясціліся карціны ўсіх жадаючых.
  • Гэтыя птушкі на галінка вярбы таксама чакаюць сапраўдную вясну.
  • ...Таму што ён - Бэтмэн.
  • Цікавы погляд на праблему смаку заліўной рыбы.
  • Яркія карціны прыцягваюць погляд.
  • Калі б убачыў такую карціну ў Нацыянальным мастацкім музеі - зусім не здзівіўся бы.
  • Гэты мастак працуе ў незвычайнай аўтарскай тэхніцы.
  • Цікава, што хацеў сказаць аўтар.
  • Залатая чарапаха плыве і не задумваецца, ці на ёй трымаецца свет. А можа, задумваецца - названняў у карцін няма, толькі нумары.
  • Мастачка Зоя Луцэвіч таксама прынесла на выставу сваю карціну.
  • Чатыры пары года, але мы усе чакаем надыходу вясны.
  • На выставе можна ўбачыць і габелен.
  • Камарык, але не як у вершы Чукоўскага: на монацыкле.
© Sputnik / Анастасия Волчок
На выставе прадстаўлены 323 работы, якія займаюць два паверхі.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія цікавыя малюнкі і арт-аб'екты прынеслі беларусы негледзячы на холад і завіруху ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.

Прапанаваць сваю работу на выставу "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" мог любы жадаючы — абы толькі яго твор прайшоў праз дзверы. І вось нарэшце жыхары сталіцы могуць палюбавацца на творчасць сучасных беларускіх мастакоў рознага полу і ўзросту.

На гэты раз у экспазіцыі 323 работы — гэта ў два разы менш, чым у мінулым годзе, але тут і жывапіс, і графіка, і скульпрута, і габелены, і бацік, і фатаграфія. Ёсць сярод іх нават намаляваныя асадкай. Цікава, што зараз ў выставе прымаюць удзел не толькі пачынаючыя "героі", але і многія вядомыя мастакі. Нягледзячы на ажыятаж месца хапіла ўсім.

Наведаць выставу і прагаласаваць за ўпадабаныя працы можна да 8 красавіка.

Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы