Мікалай Растоў, Уладзімір Іскрэмас, Шэленберг, Ілля Абломаў — што аб'ядноўвае гэтых персанажаў? Гэтыя і многія іншыя ролі ўвасобіў у кіно любімы многімі пакаленнямі гледачоў Алег Табакоў. А колькі таленавітых роляў было сыграна ў тэатры!У фотастужцы Sputnik — і кадры з жыцця Алега Табакова. Акцёр двойчы быў жанаты. Першай яго жонкай была акторка Людміла Крылова, іх сын Антон Табакоў — вядомы расійскі акцёр і бізнесмен. З другой жонкай — акторкай Марынай Зудзінай — Табакоў выхоўваў сына Паўла і дачку Марыю.Вялікі акцёр пайшоў з жыцця 12 сакавіка 2018 года, пакінуўшы нам свой голас (бо памятаеце, колькі ім агучана мультфільмаў?) і свою велізарную кінаспадчыну.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з жыцця вялікага савецкага і расійскага акцёра, рэжысёра Алега Табакова.
Мікалай Растоў, Уладзімір Іскрэмас, Шэленберг, Ілля Абломаў — што аб'ядноўвае гэтых персанажаў? Гэтыя і многія іншыя ролі ўвасобіў у кіно любімы многімі пакаленнямі гледачоў Алег Табакоў. А колькі таленавітых роляў было сыграна ў тэатры!
У фотастужцы Sputnik — і кадры з жыцця Алега Табакова. Акцёр двойчы быў жанаты. Першай яго жонкай была акторка Людміла Крылова, іх сын Антон Табакоў — вядомы расійскі акцёр і бізнесмен. З другой жонкай — акторкай Марынай Зудзінай — Табакоў выхоўваў сына Паўла і дачку Марыю.
Вялікі акцёр пайшоў з жыцця 12 сакавіка 2018 года, пакінуўшы нам свой голас (бо памятаеце, колькі ім агучана мультфільмаў?) і свою велізарную кінаспадчыну.
Артыст Алег Табакоў у ролі загадчыцы буфетам Клаўдзіі Іванаўны ў сатырычнай фантазіі В. Аксёнава "Заўсёды ў продажы" ў пастаноўцы Маскоўскага тэатра-студыі "Сучаснік".
Акцёры Алег Табакоў у ролі Шэленберга (злева) і Мікалай Пракаповіч у ролі Гімлера (справа) у тэлевізійным мастацкім фільме Таццяны Ліёзнавай "Сямнаццаць імгненняў вясны".
Савецкая і расійская актрыса, рэжысёр, народная артыстка СССР, галоўны рэжысёр тэатра "Сучаснік" Галіна Барысаўна Воўчак і акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР Алег Паўлавіч Табакоў, 1975 год.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, заслужаны артыст РСФСР Алег Янкоўскі (злева) і народны артыст РСФСР Алег Табакоў (справа) у галоўнай ролі ў фільме "Палёты ў сне і на самой справе".
На здымках фільма "Чужая жонка" па апавяданні Ф. Дастаеўскага. Выканаўцы галоўных роляў - народны артыст РСФСР Алег Табакоў (злева) і акцёр Мікалай Бурляеў (справа). Кінастудыя "Ленфiльм", 1984 год.
Акцёры Алег Табакоў (граф Альмавіва) і Вольга Барнет (ключніца Марселіна) у сцэне са спектакля па п'есе П'ера дэ Бамаршэ "Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро" (2009) у пастаноўцы тэатра-студыі Алега Табакова.
Мастацкі кіраўнік ММТ імя А. П. Чэхава Алег Табакоў з жонкай актрысай Марынай Зудзінай, сынам Паўлам і дачкой Машай перад цырымоніяй святкавання свайго 75-га юбілею, 2010 год.
Апошняя роля ў тэатры: Алег Табакоў у ролі Яўгена Дорна ў сцэне са спектакля "Чайка" з Марынай Зудзінай у ролі Ірыны Аркадзінай у пастаноўцы Канстанціна Багамолава ў Маскоўскім тэатры-студыі пад кіраўніцтвам Алега Табакова.
Актрыса Марына Зудзіна, кіраўнік Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава Алег Табакоў, рэстаратар Антон Табакоў з жонкай Анжалікай (злева направа) перад паказам конкурснага фільма рэжысёра Святланы Праскурынай "Да пабачэння, мама" ў рамках XXV Расійскага кінафестывалю "Кінатаўр" у Сочы, 2014 год.
З жонкай актрысай Марынай Зудзінай і дачкой Марыяй перад пачаткам цырымоніі ўручэння прэміі "Творчае адкрыццё" Алега Янкоўскага ў рамках XVI Адкрытага фестывалю мастацтваў "Чарэшневы лес" у Светланаўскай зале Маскоўскага Міжнароднага Дома Музыкі ў Маскве, 2016 год.
Алег Табакоў з жонкай актрысай Марынай Зудзінай і сынам акцёрам Паўлам Табаковым на адкрыцці выставы "Жыццё як кіно" ў гандлёвым цэнтры ГУМ у Маскве, 2016 год.