13:19 22 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
Фота

Ад Камароўкі да Аўтазавода: якім бачаць Мінск беларускія мастакі

Атрымаць кароткую спасылку
13530
  • Выстава Наш горад Мінск у галерэі Прадмесце

  • Выстава Нашгорад Мінск у галерэі Прадмесце

© Sputnik Алеся Шершнёва
Выстава "Наш родны горад Мінск" адкрываецца для наведвальнікаў 15 сакавіка.

Выставу ўрбаністычных пейзажаў сталіцы прадставілі ў гэлерэі "Прадмесце" ў знакамітым доме каля Троіцкага.

Старажылы Мінска з лёгкасцю пазнаюць на карцінах Чыжоўку, Камароўку, Ждановічы, вуліцу Сурганава і праспект Незалежнасці, панадворак кансерваторыі і раён Аўтазавода. Пейзажі расказваюць гісторыю Мінска пасля вайны і да нашых часоў.

Выстава жывапісу "Наш горад Мінск" сабрала на адной пляцоўцы выбітных беларускіх мастакоў. Леанід Шчамялёў і Май Данцыг суседнічаюць з Уладзімірам Стальмашонкам, Сяргеем Катковым і іншымі яркімі імёнамі.

Беларуская сталіца паўстае на карцінах рознай — шэрай і рознакаляровай, па-новаму бліскучай і разбуранай, летняй і зімовай, гістарычна дакладнай і фантазійнай. Самая "дарослая" карціна на выставе датуецца 1940 годам. Яна належыць пэнзлю Мікалая Дучыца і паказвае мінскія ўскраіны.

Як расказаў дырэктар галерэі Мікалай Сячко, карціны ў экспазіцыю патрапілі выпадкова: збіралі ўсё, што было магчыма. Уладальнікі — спаткаемцы, сябры і калекцыянеры творчасці беларускіх мастакоў, таму аб продажы карцін размова не ідзе.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім убачылі Мінск творцы за некалькі дзесяцігоддзяў яго існавання.

Тэги:
выстава, мастацтва, Май Данцыг, Леанід Шчамялёў, Мінск, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы