14:58 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Фота

Як будуюць БелАЭС: аглядная пляцоўка, турбінная зала і вучэбны цэнтр

Атрымаць кароткую спасылку
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (56)
5821
  • Аглядная пляцоўка адкрывае лепшы від на першы і другі энергаблокі атамнай станцыі.
  • Азнаёміцца ​​з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС прыехалі журналісты 11 СМІ.
  • Працы на першым энергаблоку практычна завершаны.
  • Спецыялісты кажуць, што ўсё ідзе па графіку і да канца 2019 года БелАЭС дасць першы ток у энергасістэму краіны.
  • Такі від адкрываецца на будаўнічую пляцоўку перад БелАЭС з 26-га ўзроўню другога энергаблока.
  • Знешні купал пакуль знаходзіцца на зямлі, але хутка яго падымуць магутным кранам і ўсталююць на другі энергаблок станцыі.
  • Зараз на ўзвядзенні атамнай станцыі задзейнічана 41 будаўнічая арганізацыя. Усяго на будпляцоўцы працуе 7000 прафесіяналаў.
  • Будоўля раскінулася на 200 гектараў, дзе знаходзяцца будынкі энергаблокаў, градзірні, дапаможныя памяшканні і часовыя памяшкання для будаўнічага персаналу.
  • Турбінная зала БелАЭС знаходзіцца ў самым сэрцы першага энергаблока над корпусам рэактара, які зачынены ахоўным контурам.
  • Зараз вядзецца мантаж турбаагрэгата, тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў.
  • Абсталяванне для беларускай атамнай станцыі пастаўляецца з Украіны, Славакіі і іншых краін. Вядома, асноўныя пастаўкі самых важных вузлоў ідуць з Расіі.
  • Будаўніцтва БелАЭС ідзе са строгім захаваннем тэхнікі бяспекі, а прышчапляюць культуру бяспекі персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры.
  • Дзве градзірні, як браты-двайняты, узвышаюцца на фоне маленькіх тэхнічных збудаванняў. У параўнанні з імі экскаватар здаецца цацкай.
  • Вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС толькі рыхтуе і навучае персанал для станцыі. У цэнтры ёсць паўнавартасны дзеючы макет пульта кіравання энергаблокам.
  • Пасля запуску Беларускай атамнай станцыі энергасістэма краіны атрымае якаснае развіццё. На думку спецыялістаў, БелАЭС павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі.
© Sputnik / Виктор Толочко
Аглядная пляцоўка адкрывае лепшы від на першы і другі энергаблокі атамнай станцыі.

На Беларускай атамнай станцыі завяршаюцца работы на першым энергаблоку, які плануюць запусціць у 2019 годзе. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае самая маштабная будоўля ў гісторыі Беларусі.

З агляднай пляцоўкі адкрываецца шырокі від на будаўніцтва першай Беларускай атамнай станцыі. Журналісты з Расіі і Беларусі змаглі на свае вочы ацаніць не толькі маштаб праекта, але і хуткасць, з якой ён увасабляецца ў жыццё.

Беларускае міністэрства энергетыкі і расійская група кампаній "АСЭ" далі СМІ магчымасць ацаніць, як змянілася пляцоўка БелАЭС за год. Практычна поўнасцю завершаны работы на першым энергаблоку, на фінальнай стадыі знаходзяцца работы на другім энергаблоку. Зараз у першым энергаблоку завяршаюцца работы па мантажы абсталявання. Спецыялісты рыхтуюцца да этапу прамывання і гідраўлічных выпрабаванняў турбіны.

Наведалі журналісты і вучэбна-трэніровачны цэнтр, дзе праходзіць навучанне персаналу атамнай станцыі. Удзельнікаў прэс-тура дапусцілі да "святая святых" вучэбнага цэнтра — трэнажора, які з'яўляецца дакладным макетам пульта кіравання энергаблокам.

Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (56)
Тэги:
Будаўніцтва, БелАЭС, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы