06:42 19 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.99
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.16
Фота

"Дзень адкрытых дзвярэй": Радаўніца на могілках у чарнобыльскай зоне

Атрымаць кароткую спасылку
2020
  • На тэрыторыі зон адсялення і адчужэння размешчана 298 могілак
  • Цэзій-137 - асноўны радыеактыўны элемент, якім забруджаная тэрыторыя Беларусі
  • Прыбраць магілы продкаў едуць выгнаныя радыяцыяй ўраджэнцы зямель, дзе да гэтага часу трывожна пішчыць дазіметр
  • Надзея Леўшунова родам з вёскі Бесядзь Веткаўскага раёна. Яшчэ да аварыі выйшла замуж і пераехала жыць у суседнюю вёску Хальч. Калі здарылася аварыя на ЧАЭС, бацькі дабудоўвалі хлеў і веранду. Нікуды з'язджаць не збіраліся. Толькі праз чатыры гады сталі перасяленцамі
  • Таццяна Карнеенка ля магілы святара - Ільі Піліпавіча Вашчанкі, якія хрысціў і адпяваў жыхароў выселенай вёскі Бесядзь Веткаўскага раёна
  • Традыцыю пакідаць на магіле чаркі і пачастункі царква не вітае, дастаткова запаліць свечку або лампадку
  • Радыеактыўны вецер садзьмуў дзесяткі вёсак. Што не закапалі, то спалілі
  • Пазбаўленая ад прысутнасці людзей мясцовасць з гадамі мяняецца, выселеныя вёскі ператвараюцца ў запаведнікі
  • Памерлых сваякоў можна памінаць хоць кожны дзень і па некалькі разоў. Верхняй мяжы ў дадзеным выпадку царква не ўстанаўлівае
  • У Веткаўскім раёне хапае закінутых магіл, пра існаванне якіх нагадваюць пахіснутыя драўляныя крыжы
  • Акрамя Радаўніцы, ёсць дні асаблівага памінання, так званыя сусветныя бацькоўскія суботы - дзмітрыеўская,мясапусная і траецкая, а таксама суботы другой, трэцяй і чацвёртай сядміц Вялікага посту
  • Моладзь прыязджае навесці парадак на магілах продкаў. Нярэдка ад старых можна пачуць просьбы пахаваць іх на сваёй малой радзіме
  • Перасяленцы з вёскі Бесядзь Веткаўскага раёна да гэтага часу памятаюць і з павагай успамінаюць мясцовага ляснічага Сцяпана Іванавіча Коўзелева. Што ні робіш, усё для сябе - любіў прыгаворваць мудры стары.
  • На вясковых могілках рэдка сустрэнеш жанчыну з непакрытай галавой
  • Выйшаў з могілак - страсі пясок з абутку, каб не прынесці дадому няшчасці і беды
  • Пасля Радаўніцы могілкі прымуць звычайны выгляд: дзікая прырода, цішыня і толькі вецер шуміць паміж дрэвамі
© Sputnik / Мария Амелина
На тэрыторыі зон адсялення і адчужэння размешчана 298 могілак

Наведванне могілак, што засталіся ў чарнобыльскай зоне, для многіх адзіная магчымасць сустрэць былых землякоў, якія былі раскіданыя па ўсёй краіне. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як беларусы наведваюць магілы сваіх продкаў.

Уезд на могілкі дазволены без пропускаў, але з абавязковай рэгістрацыяй на кантрольна-прапускных пунктах. Радаўніцу так і ўспрымаюць — як дзень адкрытых дзвярэй. Едуць па адным і вялікімі сем'ямі, нягледзячы на расстаўленыя паўсюль знакі "Радыяцыйная небяспека". Кажуць, даўно ўжо адбаяліся.

Sputnik наведаў могільнікі ў Веткаўскім раёне. Масавае адсяленне тут пачалося ў 1990 годзе і неўзабаве Веткаўшчыны назаўжды пазбавілася 59 населеных пунктаў. Ні адзін раён не адсяляў такой вялікай колькасці вёсак. У Нараўлянскім спынілі існаванне 33 вёскі, у Брагінскім — 31, у Хойніцкім — 24.

Чытайце таксама, што адбываецца на Радаўніцу ў адселенай вёсцы.

Тэги:
Рэлігійныя святы, Радаўніца, Бесядзь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы