21:54 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
  • Том Хіддлстан і Бенедыкт Камбербэтч
  • Скарлет Ёхансан
  • Гвінэт Пэлтроу
  • Роберт Даўні-малодшы
  • Чэдвік Боузман і Стэн Лі
  • Бенедыкт Камбербэтч
  • Том Холланд
  • Крыс Прэтт і Том Хіддлстан на прэм'еры Мсціўцы: Вайна бясконцасці
  • Роберт Даўні-малодшы і Кевін Фейдж
  • Скарлет Ёхансан і Сэмюэл Л. Джэксан
  • Пунсовая ведзьма Элізабэт Олсэн
  • Тор Крыс Хемсворт
  • Марк Руффала і Бенедыкт Камбербэтч з жонкай Алівіяй
  • Зоі Салдана і Він Дызель
  • Роберт Даўні-малодшы
  • Гвінэт Пэлтроу і Зоі Салдана на прэм'еры Мсціўцы: Вайна бясконцасці
© REUTERS / Mario Anzuoni
"Локі" Том Хіддлстан і "Доктар Стрэндж" Бенедыкт Камбербэтч на прэм'еры "Мсціўцы: Вайна бясконцасці"

На чырвонай (а дакладней - фіялетавай) дарожцы фільма Marvel Studios "Мсціўцы: Вайна бясконцасці" у Лос-Анджэлесе было столькі зорак, колькі не заўсёды бывае на "Оскары".

Гвінэт Пэлтроу і Скарлет Ёхансан, Бенедыкт Камбербэтч і Роберт Даўні-малодшы, Том Хіддлстан і Марк Руффала, Сэмюэл Л. Джэксан і Крыс Прэтт, Крыс Хемсворт і Том Холланд, Зоі Салдана і Элізабэт Олсэн — галівудскія зоркі, якія выконвалі ролі персанажаў сусвету Marvel, з'явіліся на прэм'еры ў Лос-Анджэлесе. Акцёры з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі, давалі аўтографы і рабілі сэлфі з фанатамі.

У цэнтры ўвагі апынуліся Скарлет Ёхансан з новай прычоскай і Гвінэт Пэлтроу ў кароткай сукенцы з бісеру.

Былі на прэм'еры таксама легенда свету коміксаў, стваральнік мноства персанажаў Marvel Стэн Лі і прадзюсар, кіраўнік Marvel Studios Кевін Фейдж.

"Мсціўцы: Вайна бясконцасці" — трэці фільм Marvel пра Мсціўцаў. Па сюжэце супергероі аб'ядноўваюцца з Вартаўнікамі Галактыкі, каб змагацца з Таносам. У шырокі пракат карціна выйдзе ўжо 3 мая.

Тэги:
акцёр, кіно, "Мсціўцы: Вайна бясконцасці", Marvel, ЗША

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы