18:35 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
  • Шоу ў палацы спорту адкрылася выступленнем танцораў балета
  • Дзяўчаты выйшлі на дэфіле ў блакітных сукенках, якія да канца першага конкурсу эфектна змянілі на залатыя
  • Тэма малой радзімы перыядычна падымалася і падчас дэфіле, нацыянальныя касцюмы для аднаго з іх прадставіў Беларускі цэнтр моды
  • Беларускіх дызайнераў і айчынныя кампаніі прыцягнулі амаль да кожнага выхаду ўдзельніц. Традыцыйнае дэфіле ў купальніках прайшло дзякуючы брэнду Milavitsa.
  • Дэфіле ў дзелавых касцюмах
  • Выхад у вячэрніх сукенках адбыўся дзякуючы папулярнаму брэсцкаму салону вясельнай і вячэрняй моды Papilio
  • У журы конкурсу запрасілі расійскага рэжысёра Дзмітрыя Астрахана
  • Сярод запрошаных - футбаліст Аляксандр Глеб
  • Міс Беларусь 2016 Паліна Борадачова
  • Уладзімір Праснякоў выканаў песню сумесна са сваёй жонкай Наталляй Падольскай, якая родам з Беларусі
  • Міс глядацкіх сімпатый стала Дыяна Астапчык. Перамога ў многіх намінацыях забяспечыла ўдзельніцам паездку на адпачынак у Турцыю, Францыю і іншыя краіны.
  • Да сярэдзіны конкурсу дзяўчат на сцэне засталося толькі дзесяць, і ні адна з іх без узнагароды не засталася.
  • Падчас конкурсу можна было ўбачыць фотасесіі дзяўчат у самых розных вобразах. Тытул Міс фота заваявала Караліна Барысевіч.
  • Удзельніцы запэўнілі, што ніякай канкурэнцыі па-за сцэнай не было і ўсе прыгажуні падтрымлівалі адна адну
  • Тытул першай прыгажуні дастаўся Марыі Васілевіч
© Sputnik / Виктор Толочко
Шоу ў палацы спорту адкрылася выступленнем танцораў балета

Пераможцай стала дваццацігадовая мінчанка Марыя Васілевіч.

Фінал конкурсу "Міс Беларусь" прайшоў у Палацы Спорту. Назіраць за дэфіле дзяўчат запрасілі і прэзідэнта краіны. У выніку лепшай з трыццаці фіналістак журы прызнала дваццацігадовую мінчанку Марыю Васілевіч. У гэтым годзе прыгажуням упершыню давялося прыняць удзел у інтэлектуальным конкурсе. Калі ў пераможцы спыталі, як прыгажосць дапаможа выратаваць свет, яна распавяла аб першаснасці ўнутранай сілы і прыгажосці перад знешняй.

Пазней у гутарцы дзяўчына прызналася, што яе ідэал унутранай сілы і прыгажосці — гэта яе мама. Бацькі многіх канкурсантак прысутнічалі ў зале, і ледзь толькі скончылася афіцыйная частка, кінуліся да сцэны фатаграфаваць дачок.

Як праходзіў конкурс, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Конкурс прыгажосці, Конкурс прыгажосці "Міс Беларусь", Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы