03:17 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Фота

Быццам касмічны карабель: гледачам паказалі закуліссе Вялікага тэатра

Атрымаць кароткую спасылку
5210
  • Заяўкі на экскурсію ў Вялікі тэатр у гэтым годзе падалі больш за 2 тысячы чалавек.
  • Гасцей юбілейнай сустрэчы ў адкрытым фармаце сустракалі ўрачыста - з аркестрам.
  • Не толькі ў тэатры, але і каля галоўнага ўваходу, атмасфера была святочнай.
  • Дарослыя і дзеці прыйшлі павіншаваць любімую акадэмічную пляцоўку краіны з юбілеем.
  • Усе жадаючыя змаглі трапіць у тэматычныя зоны ў фае тэатра.
  • Гасцей, як ветлівы гаспадар, прымаў і генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка.
  • Механізм складанейшы за касмічны карабель - сказалі аб тэатральным закуліссі касманаўты, якія былі тут на экскурсіі некалькі гадоў таму.
  • Давялося гасцям прайсці і шляхам артыстаў балета.
  • А таксама прымерыць упадабаны сцэнічны вобраз і паспрабаваць нанесці тэатральны грым.
  • Рэпетыцыі ў тэатры не спыняюцца ні на хвіліну.
  • 25 мая гледачы змаглі ўбачыць на сцэне Вялікага Кармэн. Менавіта з гэтай пастаноўкі 85 гадоў таму пачыналася гісторыя тэатра.
  • Экскурсіі творчаму працэсу не перашкаджаюць.
  • Экскурсіі творчаму працэсу не перашкаджаюць.
  • Кожны глядач змог дакрануцца да любімага тэатра і адчуць яго атмасферу знутры.
  • Маленькіх гасцей запрасілі ў госці да Алісы з Краіны цудаў, дзе кожны жадаючы змог стаць героем казкі.
  • Самыя цікаўныя змаглі паглядзець, як робяць дэкарацыі для галоўнай сцэны краіны.
  • ...і шыюць касцюмы.
  • Кожны галаўны ўбор і касцюм - ручная праца.
  • Цяпер у тэатры актыўна рыхтуюцца да прэм'еры нацыянальнага спектакля Анастасія, прэм'ера якога запланавана на канец кастрычніка.
  • На рэпетыцыю спектакля Пятрушка прыехаў народны артыст Расіі Андрыс Ліепа.
© Sputnik / Виктор Толочко
Заяўкі на экскурсію ў Вялікі тэатр у гэтым годзе падалі больш за 2 тысячы чалавек.

З нагоды юбілею на галоўнай акадэмічнай пляцоўцы краіны навучылі гледачоў рабіць грым і дазволілі прымерыць упадабаны сцэнічны вобраз.

Рэгістрацыя на экскурсію па закуліссі Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі пачалася за тыдзень — заяўкі падалі больш за 2 тысячы чалавек. Усе жадаючыя змаглі трапіць у тэматычныя зоны ў фае тэатра, а за асобную плату — нават за кулісы.

На адзін дзень гледачы змаглі пабываць па іншы бок заслоны і не проста паглядзець спектаклі, а прымерыць упадабаны сцэнічны вобраз, паспрабаваць нанесці тэатральны грым і нават пабываць за кулісамі.

Тэрыторыю тэатра ўмоўна падзялілі на некалькі тэатральных зон. Напрыклад, маленькіх гасцей запрасілі ў госці да Алісы з "Краіны цудаў", дзе кожны жадаючы змог стаць героем казкі.

За сцэнай супрацоўнікі тэатра распавялі гасцям, як працуюць складаныя механізмы дэкарацый, паказалі спецыяльны ліфт, які падымае акцёраў на сцэну падчас выступу і распавялі, як працуе "тэатральная махіна". "Механізм складанейшы, чым у касмічным караблі", — так, па словах супрацоўнікаў сцэны, ацанілі тэхналогію касманаўты, якія аднойчы пабывалі тут на экскурсіі.

Давялося гасцям прайсці і шляхам артыстаў балета — акрамя грымёрак яны пабывалі ў вялікай і малой рэпетыцыйных залах. У гэтыя хвіліны праходзіла рэпетыцыя балета "Пятрушка" пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Андрыса Ліепы.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшла сустрэча Вялікага тэатра з гледачамі "ў адкрытым фармаце".

Тэги:
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы