08:09 29 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.39
  • У Беларусі заквітнеў лён.
  • Гэта цудоўнае відовішча чымсьці нагадвае цвіценне лаванды.
  • Пасля засушлівага пачатку лета дожджык вельмі дарэчы.
  • Блакітныя палі лёну - частка вобраза сінявокай Беларусі.
  • Лён для беларускай зямлі традыцыйная і найстарэйшая сельскагаспадарчая культура.
  • Ён апранаў і саграваў беларусаў многія стагоддзі.
  • Бо невыпадкова кветкі лёну ўплецены ў нацыянальны герб краіны.
  • Без яго немагчыма ўявіць жыццё і народны побыт беларусаў.
  • Круглы год лён знаходзіцца ў працы: яго сеюць, вырошчваюць, збіраюць і апрацоўваюць, ператвараючы з расліны ў ніткі.
  • Гэта вельмі капрызная расліна: поле, на якім рос лён, можна зноў засеяць ім толькі праз сем гадоў.
  • У Беларусі ў Дзяржаўны рэестр уключаны 41 гатунак ільну.
  • Але ў вытворчасці знаходзяцца 26 гатункаў, сярод якіх каля 68% - беларускай селекцыі.
  • Прадукцыя з беларускага лёну, які ніколі не выходзіць з моды, экспартуецца больш як у 40 краін свету.
  • Вырабы з ільняных тканін адрознівае прыродная чысціня і экалагічнасць, што зараз высока цэніцца ва ўсім свеце.
  • Выкарыстоўваецца лён не толькі для вырабу натуральнай лёгкай тканіны, але і для лячэння ў народнай і афіцыйнай медыцыне.
  • Гаючыя ўласцівасці ільнянога насення былі вядомыя старажытным грэкам: напрыклад, Гіпакрат рэкамендаваў ужываць яго пры запаленні слізістых абалонак.
  • Вельмі карыснае яго насенне. З яго робяць алей і муку.
  • Лён з'яўляецца рэкардсменам па змесце амега-3 тлушчаў.
  • Ільняны алей выкарыстоўваецца ў ежу, у касметыцы і для тэхнічных мэтаў, а мастакі ў сярэднія вякі дадавалі яго ў фарбы для надання бляску карцінам.
  • Лён - найстаражытная алейная культура, якую апрацоўвалі ў раёне Ерыхона яшчэ ў пачатку неалітычнай рэвалюцыі.
© Sputnik Альфред Микус
У Беларусі заквітнеў лён.

Лён квітнее на палях у Беларусі. Гэта цудоўнае відовішча адлюстраваў беларускі фатограф Альфрэд Мікус.

Лён для беларускай зямлі — традыцыйная і найстарэйшая сельскагаспадарчая культура. Ён апранаў і саграваў беларусаў многія стагоддзя. Невыпадкова кветкі лёну ўплецены ў нацыянальны герб краіны. Без яго немагчыма ўявіць жыццё і народны побыт беларусаў.

Круглы год лён знаходзіцца ў працы: яго сеюць, вырошчваюць, збіраюць і апрацоўваюць. Гэта вельмі капрызная расліна: поле, на якім рос лён, можна зноў засеяць ім толькі праз сем гадоў.

У Беларусі ў Дзяржаўны рэестр уключаны 41 гатунак ільну. Але ў вытворчасці знаходзяцца 26 гатункаў, сярод якіх каля 68% — беларускай селекцыі.

Прадукцыя з беларускага лёну, які ніколі не выходзіць з моды, экспартуецца больш як у 40 краін свету.

Выкарыстоўваецца лён не толькі для вырабу натуральнай лёгкай тканіны, але і для лячэння ў народнай і афіцыйнай медыцыне. Гаючыя ўласцівасці ільнянога насення былі вядомыя старажытным грэкам: напрыклад, Гіпакрат рэкамендаваў ужываць яго пры запаленні слізістых абалонак.

Тэги:
лён, кветкі, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    39
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    423
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    180
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    223
    16

Галоўныя тэмы