Беларусь 3 ліпеня адзначае свята Незалежнасці. Кожны год у гэты дзень у сталіцы праходзіць ваенны парад з удзелам тэхнікі і авіяцыі.
У гэтым годзе арганізатары парада падрыхтавалі для гледачоў шэраг навінак. Акрамя новых супрацьтанкавых ракетных комплексаў "Шэршань" і робата "Багамол", які распрацаваны для барацьбы з танкамі, упершыню ў гэтым годзе ў маршавай калоне прайшла "жаночая каробка".
Дзяўчыны-вайскоўцы, якія прымалі ўдзел у парадзе, прайшлі строгі "кастынг". Прыгажунь адбіралі не толькі па знешніх дадзеных, але і па паказчыках на службе.
У парадзе бралі ўдзел і замежныя госці — вайскоўцы з Кітая, а расійскія самалёты і верталёты разам з беларускімі праляцелі ў святочным небе над Мінскам.
Пасля вайскоўцаў і тэхнікі гледачы маглі назіраць тэатралізаванае прадстаўленне "Мой родны кут", якое і завяршыла ўрачыстую частку. Пасля чаго ў сталіцы разгарнуліся народныя гулянні.