10:09 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
  • Жанчыны зладзілі майстар-клас па пляценні вянкоў для юных дзяўчат. Жаночыя вянкі плялі з кветак, галінак бярозы і папараці, мужчынскія - з дубовых галінак, якія сімвалізуюць сілу.
  • Мужчыны рыхтавалі галінкі папараці, каб зрабіць адзін з галоўных атрыбутаў свята - вялікую ляльку Купала.
  • Побач усім жадаючым прапаноўвалі пакаштаваць Нагаворнае зелле. Калі мужчына яго вып'е, то ад дам у яго адбою не будзе, калі жанчына - зачаруе ўсіх мужчын сваім поглядам магічным.
  • Юныя прыгажуні наладзілі конкурс па пляценні кос.
  • Кожны жадаючы мог пакаштаваць гарбату з раслін, сабраных у леташнюю купальскую ноч.
  • Абрадавая гульня-карагод Явар.
  • Музыкі гралі на старажытных інструментах.
  • Навучыцца танцаваць старадаўнія купальскія танцы мог кожны жадаючы.
  • Каб паваражыць на нарачонага, дзяўчына павінна сама сплесці вянок, яго нельга звязваць ніткамі.
  • Хлопцы зладзілі крапіўныя баі, падчас якіх хвасталі адзін аднаго венікамі з бярозы і крапівы. Прайграў той, хто першым адпусціць слуп.
  • Дзяўчыну з самай доўгай касой назвалі Купалінкай свята, яна выбірала, каму з імяніннікаў вечара ўручыць торт.
  • Удзельнікі абраду былі ў народных строях, спявалі задорныя песні.
  • Абавязковая частка свята - танцы каля агню.
  • Кожны ў гэты вечар павінен быў павадзіць карагод вакол купальскага вогнішча. Згодна са старажытнымі павер'ямі, полымя праганяе нячысцікаў і ачышчае ад усяго дрэннага, што назапасілася за мінулы год.
  • Зялёнае пудзіла лялькі Купалы не спальвалі, а акуналі ў рэчцы і прасілі выканаць самыя запаветныя жаданні.
  • Пускаць вянкі на ваду павінны толькі дзяўчаты.
© Sputnik / Инна Гришук
Жанчыны зладзілі майстар-клас па пляценні вянкоў для юных дзяўчат. Жаночыя вянкі плялі з кветак, галінак бярозы і папараці, мужчынскія - з дубовых галінак, якія сімвалізуюць сілу.

Гасцям свята паказалі, навошта нашы продкі святкавалі купальскую ноч і якія абрады праводзілі.

Традыцыйны абрад святкавання Купалля з варожбамі на нарачонага, карагодамі, пошукам квітнеючай папараці і ачышчэннем агнём прайшоў на Аўгустоўскім канале ўвечары 6 чэрвеня. Як ён прайшоў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Свята Івана Купалы з захаваннем старажытных славянскіх абрадаў праходзіла на полі ў вёсцы Чарток побач з Аўгустоўскім каналам.

"Мы вырашылі вярнуцца да вытокаў славянскай культуры і паказаць абрады, якія праводзілі ў купальскую ноч нашы продкі, акунуцца ў атмасферу радасці і весялосці", — распавяла арганізатар свята, мастацкі кіраўнік Гарадзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Любоў Ганевіч.

Паводле яе слоў, нашы продкі верылі, што падчас свята можна ачысціцца ад усяго злога, пазбавіцца ад негатыву. Тут дапамагалі і актыўныя гульні, падчас якіх людзі зараджаліся пазітывам на ўвесь год, і агонь вогнішча, якому заўсёды надавалі магічную сілу.

Свята Купалля ўмоўна падзялілі на некалькі пляцовак. На адной дзяўчыны і жанчыны зладзілі купальскі дзявочнік — плялі вянкі, запляталі косы, варажылі на суджанага і спявалі купальскія песні. Іншая пляцоўка з маладзецкімі забавамі больш даспадобы была мужчын. Самым вясёлым конкурсам сталі крапіўныя баі — камандныя і парныя. Мужчыны хвасталі адзін аднаго вялікімі венікамі з бярозавых і крапіўных галінак і вызначалі, хто самы ўстойлівы.

Сапраўднай прыгодай стаў пошук квітнеючай папараці. Для праўдападобнасці арганізатары схавалі сярод хмызняку яркую кветку, паабяцаўшы, што ў таго, хто яе знойдзе, споўніцца самае запаветнае жаданне.

Пасля карагодаў ля вогнішча ўсе накіраваліся да вады. Сюды прынеслі вялікую плеценую з папараці і дубовых і бярозавых галінак Ляльку Купалу. Але яе не спалілі, як пудзіла Масленіцы, а з песнямі тройчы акунулі ў ваду. Пасля дзяўчаты апусцілі вянкі з запаленымі на іх свечкамі.

По теме

"Купалле - 2018": якія масавыя гулянні пройдуць у Александрыі
Дзе і як у Беларусі будуць святкаваць Купалле
Тэги:
Купалле, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы