10:47 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
  • Адзін з фартоў старой рускай крэпасці ў Асаўцы, якая атрымала вядомасць падчас Першай сусветнай вайны.
  • Крэпасць будавалася з канца XVIII стагоддзя, і да пачатку Першай сусветнай вайны не ўсе яе знешнія ўмацаванні былі дабудаваныя
  • Крэпасць знаходзіцца ля мястэчка Асавец, у 50 кіламетрах ад польскага горада Беласток
  • Інжынеры ўмела ўпісалі крапасныя ўмацаванні ў балоцістую мясцовасць, якую нельга было не прайсці на шляху з Берліна на ўсход
  • Упершыню крэпасць была атакаваная нямецкімі войскамі ў 1914-м, затым, вясной-летам 1915 года салдаты Кайзера распачалі яшчэ шэраг штурмаў
  • Умацаванні абстрэльвалі з цяжкіх марцір і асадных гармат Вялікая Берта
  • Не ўсе ўмацаванні вытрымалі трапленні цяжкіх снарадаў, аднак гэта была не апошняя спроба выбіць рускіх салдат з крэпасці
  • Немцы ўжылі атрутныя рэчывы - самую страшную зброю Першай сусветнай
  • Тады адбыўся адзін з эпізодаў абароны, які атрымаў назву Атака мерцвякоў - тыя, хто выжылі пасля газавай атакі, адбілі штурм нямецкіх войскаў.
  • З Асаўцом звязана легенда, калі рускі салдат нібыта 9 гадоў знаходзіўся ў адным з заваленых казематаў, пакуль яго выпадкова не знайшлі
  • Генштаб прасіў гарнізон пратрымацца 48 гадзін, аднак крэпасць абаранялася яшчэ паўгода. Многія з яе абаронцаў спачываюць на гэтых могілках
  • Гэты крыж устанавілі жыхары найбліжэйшай вёскі, якія пастаянна даглядаюць магілу
© Sputnik / Роман Шантар
Адзін з фартоў старой рускай крэпасці ў Асаўцы, якая атрымала вядомасць падчас Першай сусветнай вайны.

Крэпасць Асавец, якой адвялі 48 гадзін, доўгі час адбівала атакі нямецкіх войскаў у Першую сусветную вайну. Глядзіце, што засталося ад некалькіх фартоў старой крэпасці.

Руская апорная крэпасць Асавец, якая знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад польскага горада Беласток, будавалася з 1891 па 1914 гады, да самага пачатку Першай сусветнай, і знаходзілася на стратэгічным напрамку Санкт-Пецярбург — Берлін, прыкрываючы сабой асноўны шлях на ўсход. Рускія інжынеры ўмела ўпісалі ўмацаванні ў балоцістую мясцовасць.

Крэпасць перажыла тры штурмы, два з іх, самыя цяжкія, прыйшліся на зіму-лета 1915 года. Умацаванні доўга абстрэльвалі з магутных марцір і аблогавых гармат. А ўлетку нямецкія войскі ўжылі самую страшную зброю той вайны — газы.

Аднак нават газавая атака не зламала абаронцаў крэпасці — на ўчастку, дзе рабіўся абстрэл атрутным рэчывам, некалькі дзясяткаў падняліся насустрач нямецкім салдатам і звярнулі іх ва ўцёкі. Гэты эпізод абароны стаў вядомы як "Атака мерцвякоў".

Генштаб напярэдадні другога штурму папрасіў камандуючага гарнізонам пратрымацца хаця б 48 гадзін, аднак крэпасць абаранялася яшчэ на працягу паўгода. Яна была пакінута рускімі салдатамі толькі пасля таго, як немцы прарвалі фронт і абарона крэпасці страціла сэнс.

Тэги:
Асавец, Першая сусветная вайна, Польшча
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы