15:44 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
  • Якое ж свята пачатку восені без сена? Яго і ў якасці крэсел можна выкарыстоўваць.
  • Для самых маленькіх гасцей свята былі арганізаваныя розныя забаўкі і майстар-класы.
  • Таксама дзеці вадзілі карагоды і гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні.
  • На рынку рамеснікаў можна было знайсці вельмі незвычайныя вырабы.
  • А можна было і самому паспрабаваць зрабіць нешта з саломы, гліны або паперы.
  • Ганчарны круг прыцягваў як дарослых, так і дзяцей - ніхто не баяўся выпацкацца.
  • Першы дзень восені парадаваў вельмі добрым надвор'ем.
  • Шматлікія госці свята сядзелі на покрывах адразу перад галоўнай сцэнай.
  • Стары Ольса першымі выступілі на галоўнай сцэне.
  • У перапынках паміж выступамі артыстаў ля інтэрактыўнай сцэны ладзілі скокі.
  • Можна было танцаваць як у карагодзе, так і парамі.
  • Зміцер Вайцюшкевіч запальваў са сваёй гітарай.
  • А ў царкве побач спявалі народныя беларускія песні.
  • Жанчыны ўважліва слухалі жаласлівую песню пра злую свякроўку.
  • Каля галоўнай сцэны тым часам танчылі пад музыку этна-трыа Троіца.
  • Шматлікія госці свята былі ў традыцыйных касцюмах.
  • Выступ гурта Троіца
  • У другой палове дня на пляцоўцы перад сцэнай стала вельмі шматлюдна.
  • Але ніхто не замінаў суседзям танчыць, як ім хочацца.
  • Пакуль у партэры танчылі, далей ад сцэны вячэралі.
  • Лявон Вольскі на Камяніцы-2018.
  • Свята скончылася далёка зацемна.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Якое ж свята пачатку восені без сена? Яго і ў якасці крэсел можна выкарыстоўваць.

У суботу пад Мінскам прайшоў фолк-фестываль "Камяніца". Як весяліліся дарослыя і дзеці, глядзіце на фота.

Традыцыйны фестываль "Камяніца з Банкам БелВЭБ" прайшоў у Музеі народнай архітэктуры і побыту ўжо ў 10-ты раз.

У Дзень ведаў, 1 верасня, дарослыя і дзеці сабраліся пад Мінскам, каб паслухаць добрую музыку, набыць прыемныя сувеніры ў горадзе майстроў і паспрабаваць свае сілы ў разнастайных майстар-класах. Надвор'е парадавала зусім не восеньскімі сонейкам і цеплынёй, таму шматлікія госці фэсту ладзілі пікнікі адразу перад галоўнай сцэнай, каб частавацца прывезенымі або набытымі на месцы прысмакамі, не адыходзячы далёка ад асноўнай пляцоўкі.

Хэдлайнерамі музычнага складніка свята сталі "Стары Ольса", Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, этна-трыа "Троіца", а таксама госці з Расіі і Украіны.

Акрамя таго, на інтэрактыўный сцэне свята ладзілі спевы і скокі, а ў царкве побач можна было паслухаць традыцыйныя беларускія песні.

Як прайшоў юбілейны фестываль, глядзіце на фота.

 

Тэги:
Фолк-фэст "Камяніца", Азярцо, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы