22:02 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
  • Ноч Гая Фокса
© REUTERS / TOBY MELVILLE
Ноч Гая Фокса адзначаецца ў Брытаніі 5 лістапада.

Самы вядомы парад у Ноч Гая Фокса праходзіць у Л'юісе ва Усходнім Сасэксе. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Ноч Гая Фокса адзначаецца ў Брытаніі 5 лістапада ў памяць аб раскрытай Парахавой змове. У 1605 годзе Гай Фокс і група змоўшчыкаў хацелі падарваць будынак парламента, у якім члены парламента і суддзі павінны былі слухаць тронную прамову караля Якава I.

У ноч Гая Фокса брытанцы запальваюць феерверкі і вогнішчы, на якіх спальваюць пудзіла галоўнага змоўшчыка. Кожны год спальваюць новага "злодзея". Сёлета ім стаў былы кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан, пудзіла якога спалілі ў Кенце. Каго спальваць, вырашае арганізацыя Edenbridge Bonfire. У мінулым годзе "віноўнікам" свята стаў Харві Вайнштэйн, а ў 2016-м тады яшчэ кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп з галавой яго суперніцы Хілары Клінтан у руках.

На парадзе ў Л'юісе ва Усходнім Сасэксе Барыс Джонсан быў намаляваны з адсечанай галавой Тэрэзы Мэй. Свята ў Брытаніі традыцыйна суправаджаецца феервepкамі, вогнішчамі, а таксама вулічнай ежай, жывымі выступамі і мерапрыемствамі для дзяцей.

Тэги:
парад, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы