22:11 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
  • Паказ калекцыі T.Efremova
© Sputnik / Виктор Толочко
За аснову ўзята тэма сімбіёзу чалавечага і штучнага інтэлекту, і як вынік - спалучэнне натуральных і штучных матэрыялаў.

На подыуме BFW былі прадстаўлены калекцыі вясна-лета 2019. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik справаздачу аднаго дня самага моднага мерапрыемства ў Беларусі.

Дарогу да моды здужае той, хто ідзе, асабліва калі правільна задасць арыенціры. Свет моды, як і свет мастацтва не такі ўжо справядлівы. Хочаш стаць сапраўдным мастаком - будзь ласкаў, цягаць палотны за знакамітымі творцамі, а хочаш стварыць свой брэнд - прайдзі шлях асістэнта дызайнера. І толькі тады ты зразумееш, якая праца хаваецца за прыгожым фасадам fashion-індустрыі.

Крочыць па дарожцы з жоўтай цэглы ў кірунку да Ізумруднага горада можна вельмі і вельмі доўга, а ён так і застанецца недасяжным міражом. Вядома, працэс не менш важны чым вынік, але цярпенне і праца - рэдкія спадарожнікі сапраўдных геніяў.

Менавіта таму самыя смелыя наракаюць сябе вялікімі і дзеюць цуды направа і налева: хтосьці адкрывае свет прыроднай палітры і руціннага руху, хтосьці захоўвае традыцыі жаноцкай класікі, а хтосьці рызыкуе стварыць войска будучыні ў стылі Лэдзі Гагі.

Гэта і многае іншае даказалі беларускія дызайнеры, якія прадставілі свае творы ў рамках Belarus Fashion Week SS 19 - калекцыі брэндаў T. Efremova, Natalia Korzh і NELVA у фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Belarus Fashion Week, Мода, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы