14:09 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Мастак Уладзімір Цэслер
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Госця мерапрыемства - Меліціна Станюта
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Таксама сярод суддзяў - дызайнер Іван Айплатаў.
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў - у журы конкурсу Місіс Беларусь
  • Кацярына Саковіч
  • Фінал конкурсу Місіс Беларусь
  • Місіс Беларусь Кацярына Саковіч
© Sputnik / Виктор Толочко
За званне самай прыгожай замужняй і сацыяльна актыўнай жанчыны Беларусі змагаліся 16 удзельніц.

Самай прыгожай жанчынай Беларусі стала 31-гадовая Кацярына Саковіч - яна прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Місіс свету" ў кітайскім Шэньчжэні ў студзені 2019 года. Як праходзіў фінал нацыянальнага адбору прыгажунь, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Фінал конкурсу "Місіс Беларусь" прайшоў у Мінску 15 лістапада. За званне самай прыгожай замужняй і сацыяльна актыўнай жанчыны Беларусі змагаліся 16 удзельніц, якіх адабралі з сотні жадаючых. 

Канкурсанткі дэфілявалі ў дызайнерскіх сукенках, вячэрніх строях і нават у купальніках, нягледзячы на тое, што арганізатары шматлікіх сусветных конкурсаў прыгажосці адмовіліся ад гэтага. Пасля гэтага быў інтэлектуальны конкурс, да якога дабраліся толькі 6 прыгажунь.

Сярод канкурсантак былі вядомыя беларускі. Напрыклад, мадэль Таццяна Рынейская і вядучая Вольга Рыбакіна-Нікіфарава. У склад журы ўвайшла супермадэль Кацярына Даманькова, дызайнер Іван Айплатаў, мастак Уладзімір Цэслер і рэстаратар Вадзім Пракоп'еў. Яны ацэньвалі знешні выгляд удзельніц. Сацыяльныя праекты судзіла "Міс свету - 2017 на вазку" Аляксандра Чычыкава і прадстаўнік міжнароднай дабрачыннай арганізацыі "Ротары клуб Рэнесанс Інтэрнэшнл" Марына Харытонава.

Пераможцай конкурсу стала 31-гадовая Кацярына Саковіч. Яна акторка і журналіст, акрамя таго, яна займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў. Выхоўвае дачку. "Першай віцэ-місіс" стала Таццяна Рынейская, а "Другой віцэ-місіс" была прызнана Хрысціна Машчанка-Кучынская.

"Місіс Беларусь" Кацярына Саковіч прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Місіс свету", які пройдзе ў Шэньчжэні ў Кітаі ў студзені 2019 года.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Конкурс прыгажосці

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы