01:09 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Фота

Сталінградская бітва і танкі: як прайшоў Дзень артылерыста пад Мінскам

Атрымаць кароткую спасылку
1420
  • Штогадовае мерапрыемства Дзень артылерыста прайшло ў гісторыка-культурным комплексе Лінія Сталіна ў суботу, 17 лістапада.
  • Святкаванне Дня артылерыі прымеркавана да 19 лістапада - знамянальнай даты Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень ў 1942 годзе пачалося контрнаступленне Чырвонай арміі пад Сталінградам (аперацыя Уран).
  • Юныя ўдзельнікі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Сталінградская бітва.
  • Ваенна-гістарычная рэканструкцыя на тэрыторыі комплексу ў гэты дзень адбіла ключавыя эпізоды аперацыі з выкарыстаннем ваеннай тэхнікі тых гадоў.
  • Разгром буйных нямецка-фашысцкіх сіл пад Сталінградам значна пагоршыў ваенна-стратэгічнае становішча Германіі.
  • Выбухі, ваенная тэхніка, параненыя - на Лініі Сталіна усё выглядала вельмі рэалістычна.
  • Усяго ў рэканструкцыі Сталінградскай бітвы прынялі ўдзел каля 200 чалавек.
  • Сталінград стаў сімвалам стойкасці, мужнасці і гераізму савецкіх людзей у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы.
  • Акрамя прадстаўнікоў ваенна-гістарычных клубаў, у рэканструкцыі задзейнічалі і баявую тэхніку тых гадоў.
  • Лічыцца, што ў Сталінградскай бітве вырашальную ролю адыграла менавіта артылерыя.
  • У бітве загінулі 485 тысяч савецкіх вайскоўцаў.
  • Ваенным значэннем перамогі стала зняцце пагрозы захопу вермахтам Ніжняга Паволжа і Каўказа, асабліва нафты з бакінскіх радовішчаў.
  • Палітычным значэннем стала працверажэнне саюзнікаў Германіі і разуменне імі таго факту, што вайну выйграць немагчыма.
  • Чырвоная Армія захапіла стратэгічную ініцыятыву і ўтрымлівала яе да канца вайны.
  • Разгром буйных нямецка-фашысцкіх сіл пад Сталінградам значна пагоршыў ваенна-стратэгічнае становішча Германіі. Японія і Турцыя былі вымушаныя адмовіцца ад ўступлення ў вайну супраць СССР.
  • Перамога пад Сталінградам паклала пачатак карэннаму пералому ў вайне і аказала вызначальны ўплыў на далейшы ход усіх баявых дзеянняў.
© Sputnik / Альфред Микус
Штогадовае мерапрыемства "Дзень артылерыста" прайшло ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў суботу, 17 лістапада.

Маштабныя святкавання з рэканструкцыяй бітваў і забаўкамі разгарнуліся на "Лініі Сталіна" ў суботу, мерапрыемствы былі прымеркаваны да Дня артылерыста (19 лістапада). Як праходзіла святкаванне - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень у 1942 годзе пачалося контрнаступленне савецкіх войскаў пад Сталінградам, рэканструкцыю маштабнай бітвы паказалі беларусам у рамках свята: у прадстаўленні былі задзейнічаныя сотні чалавек, а таксама баявая тэхніка тых гадоў - танкі, гаўбіцы, гарматы і шматлікая зброя.

Акрамя таго, на тэрыторыі комплексу прайшла анімацыйная праграма, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі (напрыклад, гасцей каталі на ваеннай тэхніцы, конях, вучылі страляць і прапаноўвалі зрабіць фота ў спецыяльных зонах), праходзілі квэсты і майстар-класы, паўдзельнічаць у якіх маглі як дзеці, так і дарослыя.

У рамках свята ініцыятары павіншавалі ўсіх ветэранаў і вайскоўцаў ракетных войскаў і артылерыі.

Тэги:
Лінія Сталіна, Гістарычная рэканструкцыя

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы