09:00 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
  • Пастулат-2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Больш за 60 крэслаў, табурэтаў, лавачак і зэдлікаў розных памераў прадстаўленыя на выставе ў беларускай сталіцы.

Крэсла натхняе сучасных беларускіх мастакоў не менш, чым каханне ці жаночая прыгажосць. Правакатыўныя і відовішчныя крэслы розных памераў і колераў – у фотастужцы Sputnik.

Больш за 60 крэслаў, табурэтаў, лавачак і зэдлікаў розных памераў прадставілі ў беларускай сталіцы. Прадметы інтэр’ера рознага колеру, формы і матэрыялаў можна па праву назваць сапраўднымі арт-аб’ектамі. Тут ёсць крэслы жалезныя і драўляныя, галоўны табурэт і фатэль з пацалункамі, а таксама стул-жырафа і сядзячая труна.

Арганізатары запэўніваюць, што крэсла падобнае да чалавека, бо акрамя ног і спіны яно мае свой твар. Ёсць ідэя, што экспанаты, прадстаўленыя на выставе, стануць часткай экспазіцыі Музея беларускага крэсла.

Выстава "Пастулат" праходзіць у беларускай сталіцы з 2012 года. За гэты час некаторыя яе экспанаты патрапілі ў прыватныя калекцыі, другія паудзельнічалі ў выставах у Мінску, Вільнюсе, Варшаве і Таліне. Убачыць незвычайныя беларускі крэслы можна да 28 лістапада.

Тэги:
Выстава, Мінск

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы