15:21 21 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
  • Размінка перад стартам - абавязковы рытуал усіх аматараў бегу.
  • Яркія касцюмы сталі выдатнай падставай зрабіць сэлфі.
  • Многія спартсмены прыходзілі з сем'ямі або групай падтрымкі.
  • Кожнаму ўдзельніку прысвойваўся асабісты нумар, а таксама ўручаўся бранзалет, які фіксуе час і праходжанне чэк-поінтаў.
  • Усяго праходзілі два старты: першы - на 1,5 і 5 км і другі на 10 і 15 км.
  • Удзельнікі стараліся здзіўляць не толькі спартыўнымі вынікамі, але і прыдуманымі навагоднімі касцюмамі.
  • Кожны ўдзельнік атрымліваў медаль у форме елкі.
  • Некаторыя праявілі вынаходлівасць на фінішы і запалілі бенгальскія агні.
  • У забегу ўдзельнічалі цэлыя сем'і: нягледзячы ранні пад'ём і прахалоднае надвор'е, настрой ва ўсіх быў выдатны.
  • Многія не стрымлівалі пачуцці і эмоцыі.
  • Некаторыя спартсмены прыходзілі на забег з гадаванцамі. Сабакам, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтве, таксама па праве даставалася медаль-елка.
  • Другі этап марафона стартаваў у сярэдзіне дня, у ім удзельнічалі больш прасунутыя бегуны. Зразумела, не абышлося без добрай размінкі.
  • Траса праходзіла па выспе і ўздоўж Цнянскага вадасховішча.
  • Бонусам да прабежцы кожны ўдзельнік атрымліваў прагляд заснежаных прыгажосцяў прыроды.
© Sputnik / Марина Серебрякова
Размінка перад стартам - абавязковы рытуал усіх аматараў бегу.

У сталіцы ўпершыню прайшоў забег Santa Run Minsk - на яго запісаліся 385 чалавек. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Sputnik.

Каля 400 чалавек прынялі ўдзел у забегу Санта Клаўсаў Santa Run Minsk, перадае Sputnik.

Спартыўнае свята праходзлаў у суботу на Цнянскім вадасховішчы. Праявіць свае чароўныя здольнасці ў бегу ўдзельнікі маглі на чатырох трасах ад 1,5 да 15 кіламетраў.

Адзіная ўмова - у бягуна павінен быў быць "сантаклаўсаўскі" гарнітур. Але выйшлі на старт не толькі Санты, але і эльфы, і гномы, і Снягуркі. На самую маленькую трасу дапускалі малых.

Забег прайшоў у Мінску ўпершыню. Паводле звестак арганізатараў, у ім прынялі ўдзел 385 чалавек.

Тэмы:
Новы год - 2019 (37)
Тэги:
Санта-Клаўс

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы