15:05 27 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
  • У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту зладзілі традыцыйныя абрады шчадравання.
  • На свята сабралося шмат дзятвы.
  • Малыя з захапленнем назіралі за шчадроўшчыкамі.
  • Вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называецца Шчодры вечар, Шчодрык або Шчадрэц.
  • Шчадроўшчыкі, сярод якіх можна пазнаць добра вядомых персанажаў, такіх як Каза, Мадзведзь, Чорт і іншыя, абыходзілі хаты, спявалі песні і паказвалі невялічкія сцэнкі.
  • А ў музеі была нават не адна Каза!
  • Чорт, апрануты ў кажух навыварат.
  • Мядзведзь - адзін з персанажаў зімовага свята.
  • Калядная зорка сімвалізуе сабой Віфлеемскую, якая абвясціла пра нараджэнне Збаўцы.
  • Шапка з рогамі дапамагала кожнаму жадаючаму адчуць сябе галоўным персанажам свята.
  • Шчадроўшчыкі спявалі і вадзілі карагоды.
  • Кожны жадаў прымерыць рагатую шапку.
  • Нарэшце, Каза стамілася скакаць і павалілася ў снег.
  • Але пачастунак хутка паставіў яе на ногі.
  • У гэты дзень гаспадыні гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншыя стравы, якія мелі абрадавы сэнс.
  • Тэатр ценяў - традыцыйная забаўка на Шчадрэц.
  • Вось так выглядае тэатр знутры - фігуркі рухаюцца вакол свечкі.
  • Якія ж калядныя святы без батлейкі?
  • Сцэнкі вельмі ўразілі маленькіх гледачоў.
  • А пакуль яны здымалі спектакль на свае смартфоны, бацькі спяшаліся захаваць для сябе шчаслівыя моманты дзяцінства.
© Sputnik Альфрэд Мікус
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту зладзілі традыцыйныя абрады шчадравання.

Як калядавалі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называецца Шчодры вечар, Шчодрык або Шчадрэц. У гэты дзень гаспадыні гатавалі куццю, якую таксама называлі шчодрай або багатай, а таксама бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншыя смачныя стравы. 

Шчадроўшчыкі, сярод якіх можна пазнаць добра вядомых персанажаў, такіх як Каза, Мадзведзь, Чорт і іншыя, абыходзілі хаты, спявалі песні і паказвалі невялічкія сцэнкі. У песнях-шчадроўках услаўлялі гаспадара з гаспадыняй, жадалі ім усяго найлепшага ў новым годзе.

У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту зладзілі традыцыйныя абрады шчадравання: "Цыганкі" і "Шчодра". Таксама наведвальнікі музея маглі паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, прыняць удзел у розных калядных конкурсах і ўбачыць паказ беларускага ценявога тэатра "Вяртэп" і батлейку.

Як прайшло свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Каляды

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы