17:31 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
  • Дрэва кахання-2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Стыхійнае ўпрыгожванне дрэва зладзілі грамадскія актывісты Серабранкі і ўдзельнікі беларускага Клуба аматараў вязання напярэдадні Дня ўсіх закаханых.

Замест лістоты на зімовым дрэве з’явіліся рознакаляровыя сэрцайкі, якія зрабілі даросля і дзеці.

Напярэдадні Дня ўсіх закаханых ў мінскай Серабранцы з’явілася Дрэва кахання. Замест лістоты на зімовым дрэве з’явіліся чырвоныя, белыя ружовыя і аранжавыя сэрцайкі, якія зрабілі разам дарослыя і дзеці.

Стыхійнае ўпрыгожванне дрэва зладзілі грамадскія актывісты Серабранкі і ўдзельнікі беларускага Клуба аматараў вязання. Усе жадаючыя маглі змайстраваць невялічкае сэрцайка сваімі рукамі і ўпрыгожыць ім дрэва. Фантазія ўдзельнікаў нічым неабмежаваная – толькі памерам сэрцайка, якое павінна было змясціцца ў далоні.

Арганізатары падкрэслілі, што іх мэта – не толькі ўпрыгожыць раён і прыцягнуць да прыгожага мерапрыемства жыхароў, але і перамагчы "кухоннае рабства", якое абмяжоўвае рукадзелле кватэрай ці нават адным пакоем.

Удзельнікаў акцыі падтрымлівалі вулічныя музыкі, а тыя, хто стаміўся, маглі падсілкавацца гарачай гарбатай і салодкімі прысмакамі.

Як выглядае адзінае ў Мінску дрэва кахання, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Мінск, Дзень усіх закаханых

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы