13:24 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
  • Алівія Колман заваявала Оскар у намінацыі Лепшая жаночая роля за працу ў стужцы Фаварытка. За ўзнагароду ў гэтай катэгорыі таксама змагаліся Глен Клоўз (Жонка), Лэдзі Гага (Зорка нарадзілася), Яліца Апарысія (Рома) і Меліса Макарці (Ці зможаце вы мне дараваць?). Колман была шчыра здзіўленая, узнагароду прадказвалі Клоўз.
  • Пераможца ў намінацыі Лепшая актрыса Алівія Колман на сцэне выглядала (як і належыць) па-царску ў сваёй цёмнай смарагдава-зялёнай сукенцы.
  • Лепшая мужчынская роля - у Рамі Малека за ўвасабленне Фрэдзі Мэрк'юры ў кінастужцы Багемская рапсодыя. Злева - брытанская акторка Люсі Бойнтан, яго каханая і партнёр па фільме.
  • Шарліз Тэрон і Дэніэл Крэйг уручаюць прэмію за лепшую мужчынскую ролю другога плана.
  • Выканаўца галоўнай ролі ў Зялёнай кнізе Вiгго Мортэнсэн абдымае Махершалу Алі, які атрымаў ужо другі свой Оскар - цяпер за ролю другога плана.
  • Ну, а галоўная карціна года на думку амерыканскай кінаакадэміі - Зялёная кніга рэжысёра Пітэра Фарэлі. На сцэне акцёры Вiгго Мортэнсэн, Лінда Кардэліні, Дзімітар Марынаў, Махершала Алі і іншыя.
  • Дарэчы, Оскар за лепшую жаночую ролю другога плана атрымала Рэджына Кінг за за ролю ў фільме Калі Біл-стрыт магла б загаварыць.
Па вобразу непаўторнага Спайка Лі гледачы таксама прайшліся ўздоўж і папярок, параўноўваючы яго з рознымі персанажамі.
  • Спайк Лі, атрымліваючы Оскар за лепшы адаптаваны сцэнар, заскочыў на рукі Сэмюэл Л. Джэксану. Фільм рэжысёра Чорны кланавец - камедыйны. Зняты па сцэнары на аснове кнігі Рона Сталворта і ўжо заваяваў Гран-пры на Канскім кінафестывалі.
  • Лепшыя акцёры і актрысы Оскара пазіруюць для сумеснага фота.
  • Зорны год для Лэдзі Гагі завяршыўся Оскарам за лепшую песню, якую яна выканала ў фільме Брэдлі Купера Зорка нарадзілася.
  • Брэдлі Купер прыйшоў на Оскар са сваёй жонкай Ірынай Шэйк, а вось Лэдзі Гага была адна, нядаўна яна расталася з жаніхом Крысціянам Карына.
  • Брэдлі Купер і Лэдзі Гага падняліся на сцэну Dolby Theatre, каб разам выканаць хіт Shallow. Яны зрабілі гэта так пачуццёва, што гледачы тут жа кінуліся жартаваць на гэтую тэму ў такім духу: Брэдлі Купер 100% спіць сёння на канапе, Праз дзевяць месяцаў... зорка нарадзілася.
  • Вобраз спявачкі і актрысы без сумневу стаў самым шыкоўным на Оскары. Лэдзі Гага з'явілася на чырвонай дарожцы ў доўгай чорнай сукенцы Alexander McQueen з квадратнымі сцёгнамі і калье з адным з самых буйных брыльянтаў у свеце ад Tiffany коштам больш за 40 мільёнаў долараў. Апошні раз брыльянт апранала Одры Хэпберн ў 1961 годзе для рэкламнага здымка да фільма Сняданак у Ціфані. Ніводная зорка не з'яўлялася з гэтым упрыгажэннем на ўручэнні ўзнагароды, брэнд зрабіў выключэнне для Лэдзі Гагі.
  • Сукенка намінанткі на лепшую жаночую ролю другога плана за фільм Фаварытка Эмы Стоўн ад Louis Vuitton таксама не абышлі ўвагай, хоць яго прызналі хутчэй няўдалым і параўноўвалі то з кавалкам мяса на грылі, то з вафельнай шкляначкай.
  • Амерыканскі акцёр і спявак Білі Портэр таксама прыйшоў на цырымонію ў сукенцы - ад Крысціяна Сірыяна, самага маладога пераможцы папулярнага праекта Подыум. Акцёр дапоўніў вобраз бабачкай і кароткім пінжаком. 49-гадовая галівудская зорка прысутнічаў на цырымоніі разам з мужам, Адамам Портэрам-Смітам.
  • Вось у такой дзіўной сукенцы выйшла на сцэну актрыса Меліса Макарці ўручаць Оскар за лепшыя касцюмы. Адназначная адсылка да фільма Фаварытка, намінаванага ў гэтай катэгорыі.
  • Аднак Оскар дастаўся фільму Чорная пантэра і мастаку па касцюмах Рут Картэр.
  • Рэжысёр Альфонса Куарон абдымае актрысу Яліцу Апарысіа, якая выканала ролю Клеа ў фільме Рома і была намінавана на лепшую жаночую ролю. У кінастужкі ў выніку два Оскары - Лепшы фільм на замежнай мове і Лепшая аператарская работа.
  • Пол Маса, Цім Кавагін і Джон Казалі з Оскарам за працу над Багемскай рапсодыяй. Карціна атрымала тры прэміі: за лепшы гук, лепшы мантаж і лепшы мантаж гуку.
© REUTERS / MIKE BLAKE
Алівія Колман заваявала "Оскар" у намінацыі "Лепшая жаночая роля" за працу ў стужцы "Фаварытка". За ўзнагароду ў гэтай катэгорыі таксама змагаліся Глен Клоўз ("Жонка"), Лэдзі Гага ("Зорка нарадзілася"), Яліца Апарысія ("Рома") і Меліса Макарці ("Ці зможаце вы мне дараваць?"). Колман была шчыра здзіўленая, узнагароду прадказвалі Клоўз.

Чаму Алівія Колман не чакала перамогі, чым уразіла гледачоў Лэдзі Гага і як Спайк Лі заскочыў на рукі Сэмюэлю Л. Джэксану - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі шчасна завяршылася: гэтым разам без вядучага, з даволі кароткімі прамовамі (яна павінна была быць не даўжэй за 45 секунд).

Зоркі, як заўсёды, прадэманстравалі свае раскошныя ўборы. Без сумневу самым шыкоўным на "Оскары" стаў нарад Лэдзі Гагі, якая з'явілася на чырвонай дарожцы ў доўгай чорнай сукенцы Alexander McQueen і калье з адным з самых буйных брыльянтаў у свеце ад Tiffany коштам больш за 40 мільёнаў долараў.

Кінаманы, затаіўшы дыханне, чакалі, каму дастанецца галоўны "Оскар", і выдыхнулі, калі яго ўзяла "Зялёная кніга".

Тэги:
кінапрэмія "Оскар"

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы