22:49 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Фота

Месца для спонсара і імітацыя багацця: што малявалі на беларускіх абразах

Атрымаць кароткую спасылку
18510
  • Абраз  Маці Божая Адзігітрыя
  • Алтарная карціна Пакланенне вешчуноў
  • Частка металічнай шаты з алтарнай карціны Пакланенне вешчуноў
  • Абраз Святая Параскева
  • Абраз Маці Божая замілаванне - самы стары з датаваных абразоў у калекцыі музея. Створаны ён ў 1644 годзе.
  • Абразы Томаша Міхальскага – Узнясенне 1751 года і Святы Ануфрый XVIII стагоддзя знойдзены ў вёсцы Дзівін Брэсцкай вобласці. Іх каштоўнасць менавіта ў тым, што яны захавалі для нас імя мастака.  Абразоў гэтага іканапісца ёсць некалькі ў Беларусі, а таксама – на Украіне: ён працаваў на Палессі і Валыні.
  • Абраз Святой Барбары (справа)
  • Абраз Святой Барбары
  • Абраз Божая Маці Крывошынская
  • Фератрон
  • Фератрон
  • Фератрон
  • Абраз Маці Божая Ляснянская
© Sputnik
Самыя старажытныя захаваныя беларускія абразы датуюцца XV стагоддзем, але такіх прыкладаў вельмі мала на ўсю краіну. Калекцыя музея пачынаецца з XVI стагоддзя. На фота адзін з іх – абраз "Маці Божая Адзігітрыя", знойдзены ў вёсцы Здзітава Брэсцкай вобласці. У гэты перыяд прасочваецца моцная сувязь з візантыйскім мастацтвам, але пры гэтым помнік сведчыць ужо пра фарміраванне ў той час самабытных традыцый беларускага іканапісу.

У Нацыянальнай акадэміі навук захоўваецца ўнікальная калекцыя абразоў, кожны з якіх – сапраўдная каштоўнасць.

Навуковы супрацоўнік Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа правяла спецыяльную экскурсію для Sputnik, падчас якой распавяла аб самых знакавых абразах з калекцыі музея.

"Безумоўна, кожны абраз, прадстаўлены ў экспазіцыі, для нас па-свойму каштоўны, але ёсць тыя, якія можна вылучыць з агульнай колькасці па пэўных прычынах, напрыклад, як унікальны прадмет пэўнай эпохі ці рэгіёну", - падкрэсліла спецыяліст.

На першы погляд абразы падаюцца даволі складанымі і цяжкімі для разумення творамі мастацтва, але за кожным свая таямніца і цікавая гісторыя. Ёсць у музеі ўнікальныя прыклады іканапісу XVI стагоддзя, якія па ўсёй краіне можна пералічыць па пальцах. На некаторых абразах народныя майстры дамалёўвалі выяву фундатара, які дапамог грашыма ў стварэнні абраза ці даў сродкі на стварэнне шатаў – металічнага ўпрыгажэння.

Самыя цікавыя абразы з Музея старажытнабеларускай культуры і іх не менш цікавыя гісторыі - у фотастужцы Sputnik.

Тэги:
абраз, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы