09:36 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
  • Птушкі, якія вяртаюцца з выраю, - прыкмета і сімвал надыхода сапраўднай вясны.
  • Па традыцыі свята галлё ўпрыгожваюць яркімі папяровымі птушкамі.
  • Гаспадыні робяць печыва ў выглядзе птушак і раздаюць родным і суседзям.
  • Дзяўчынкі спяваюць вяснянкі - песні, якімі вітаюць вясну.
  • Пераймаць галасы птушак можна з дапамогай вось такіх гліняных свістуляк.
  • Адна з любімых забавак моладзі з надыходам цяпла - гушкацца на арэлях.
  • Сонейка хоць ужо і свеціць, але пройдзе яшчэ час, пакуль яно пачне па-сапраўднаму прыграваць.
  • Сагрэцца заўсёды можна вясёлымі скокамі.
  • Агульны карагод сабраў усіх наведвальнікаў свята.
  • У народных уяўленнях карагод сімвалізуе сонечнае кола.
  • Шмат традыцыйных танцаў будуюцца на аснове карагода.
  • Вясна - гэта час прыгажосці, калі прырода пачынае квітнець.
  • На галінках ужо з'явіліся першыя коцікі.
  • Той, хто ўмее весяліцца, будзе заўсёды шчаслівы.
  • Пасля такіх скокаў добра і пад'есці, каб аднавіць сілы.
  • На кірмашы кожны мог знайсці птушку, якая спадабалася бы менавіта яму.
  • Сустракаліся нават чароўныя птушкі, якія зіхацелі на сонцы рознакаляровымі пацеркамі.
  • А вось гэтыя кранальныя птушачкі, здаецца, ужо выседжваюць яйкі.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Птушкі, якія вяртаюцца з выраю, - прыкмета і сімвал надыхода сапраўднай вясны.

Народныя гулянні прайшлі ў Вязынцы на выхадных. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як спявалі, скакалі і весяліліся наведвальнікі веснавога свята.

Птушкі прыляцелі з выраю, прынеслі вясну на сваіх крылах - ды напрасткі ў Вязынку, дзе ўжо сабраліся і стары, і малады, каб яе завітаць. 

Наведвальнікі свята, арганізаванага "Студэнцкім этнаграфічным таварыствам", маглі зазірнуць на кірмаш, палюбавацца на прыгожыя нацыянальныя строі, смачна паесці і, зразумела, удосталь паспяваць і патанцаваць. 

Падрабязней пра традыцыі і абрады, якімі сустракалі вясну нашы продкі, чытайце ў матэрыяле "Саракі на парозе: прыкметы і традыцыі вясновага свята" і глядзіце на фота, як ужо павіталі вясну ў Строчыцах.

 

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (68)
Тэги:
Вязынка, Традыцыі і абрады, Саракі, Гуканне вясны

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы