09:59 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
  • Вясна паводзіць як сапраўдны мастак.
  • Яна малюе свае карціны кропелькамі вады, першымі пупышкамі і сонечным светам.
  • Атрымліваецца вельмі канцэптуальна.
  • Такое мастацтва не пакідае абыякавым нікога на сваім шляху.
  • Не застаўся ў баку і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
  • Ён упэўнены, што ў вясновай прыродзе няма нічога залішняга.
  • Усё падпарадкоўваецца прынцыпу мінімалізма.
  • Кампазіцыя, дакладнасць і выразнасць, гарманічнае спалучэнне колераў - усе ідэальна.
  • Нажаль, фотаздымкі не могуць перадаць свежы вясновы пах.
  • Абуджэнне прыроды і надыход вясны заўсёды з радасцю віталі ўсе творцы - мастакі, музыкі, паэты і пісьменнікі.
  • У многіх менавіта гэты час атаясамліваецца з каханнем.
  • У многіх менавіта гэты час атаясамліваецца з каханнем.
  • Ты мне сонца! І мора! І подых маю! 
Я люблю цябе так, што кроў, як прыбой! 
Што ж ты плачаш, чаго ж ты мяне абдымаеш? 
Я з табою. 
З табой, - пісаў Уладзімір Караткевіч у сваім вершы Маладая вясна.
  • Вясна - пара чакання зменаў, чагосьці новага.
© Sputnik Альфред Микус
Вясна паводзіць як сапраўдны мастак.

Кропелькі вады, дрыготкія павуцінкі і клейкія пупышкі выглядаюць ў аб’ектыве фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса як сапраўдныя творы канцэптуальнага мастацтва.

Вясна паводзіць сябе як сапраўдны мастак. Яна малюе свае карціны кропелькамі вады, першымі пупышкамі і сонечным светам – атрымліваецца вельмі канцэптуальна.

Такое мастацтва не пакідае абыякавым нікога на сваім шляху. Не застаўся ў баку і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Ён упэўнены, што ў вясновай прыродзе няма нічога залішняга, усё падпарадкоўваецца прынцыпу мінімалізма: кампазіцыя, дакладнасць і выразнасць, гарманічнае спалучэнне колераў. Менавіта такой ён убачыў вясну ў заказніку "Блакітныя азёры" на рацэ Іслач.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Прырода, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы