09:32 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
  • Бездзеж - аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Драўляная царква Святой Тройцы, у якой праходзіла велікодная служба, была пабудаваная ў 1784 годзе.
  • Служба пачалася ўвечары суботы 27 красавіка.
  • У царкве сабралося шмат вернікаў, якія маліліся ўсю ноч.
  • Усяночную службу праводзіў мясцовы настаяцель айцец Генадзь.
  • Вакол царквы прайшоў хросны ход.
  • Раніцай вернікі неслі да царквы яйкі і кулічы, каб асвяціць іх.
  • 28 красавіка на Вялікдзень да ўсяго праваслаўнага аграгарадка прыйшла вялікая радасць.
  • Протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска асабіста на верталёце прывёз у храм у Бездзеж Жыватворны агонь і падарыў бацьку Генадзю святую Біблію.
  • Жыватворны агонь - агонь, якое выносіцца з Гроба Гасподняга на асаблівым набажэнстве, якое здзяйсняецца штогод у Вялікую суботу, напярэдадні святкавання Вялікадня па юліянскім календары ў храме Уваскрэсення Хрыстова ў Ерусаліме.
  • Святар раздае жыватворны агонь вернікам.
  • Велікодныя свечкі захоўваюца ўвесь год і запальваюцца ў асаблівых выпадках і з малітваю.
  • Вернікі падыходзяць пакланіцца абразу.
  • У царкве было шмат дзяцей і падлеткаў.
  • Пасля велікоднай службы і раздачы прасвяднага агню Протаіерэй Фёдар Поўны расказаў парафіянам гісторыю ўзнікнення прасвяднага агню.
  • Людзі стаялі вакол царквы, каб атрымаць бласлаўленне.
  • У Беларусі ўжо квітнеюць сады, і Велікоднае свята атрымалася сапраўды светлым, прыгожым і радасным.
  • Пасля велікоднай службы вернікі стварылі карагод.
  • Народны абрадавы карагод называецца Стрылка.
  • Гэты прыгожы танец завяршыў светлае свята Уваскрасення Хрыстова.
© Sputnik Альфред Микус
Бездзеж - аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці.

Протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска асабіста на верталёце прывёз у храм у Бездзеж Жыватворны агонь.

Аграгарадок Бездзеж вядомы сваёй старажытнай драўлянай царквой, пабудаванай ў  1784 годзе, а таксама ўнікальным абрадам - карагодам "Стрылка", які вернікі ствараюць пасля велікоднай службы. 

У суботу ўвечары 27 красавіка пачалася перадвелікодная служба ў царкве Святой Тройцы, прайшоў хросны ход і Усяночная служба, якія праводзіў мясцовы настаяцель айцец Генадзь. У 3 гадзіны адбыўся яшчэ хросны ход і асвячэнне кулічоў і яек каля царквы.

28 красавіка, на Вялікдзень, протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска прывёз на верталёце Жыватворны агонь - агонь, які выносіцца з Гроба Гасподняга на асаблівым набажэнстве, якое здзяйсняецца штогод у Вялікую суботу, напярэдадні святкавання Вялікадня па юліянскім календары ў храме Уваскрэсення Хрыстова ў Ерусаліме.

Пасля велікоднай службы і раздачы агню протаіерэй Фёдар Поўны расказаў парафіянам гісторыю яго ўзнікнення і падарыў бацьку Генадзю святую Біблію.

Потым на плошчы перад храмам пачаўся народны абрадавы карагод "Стрылка". Як гэта было, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (43)
Тэги:
Вялікдзень

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы