15:25 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
  • Sputnik прадстаўляе выставу ўнікальных здымкаў ваенных карэспандэнтаў ў адным з найбуйнейшых мінскіх ГЦ
  • Пабачыць унікальныя кадры, зробленыя савецкімі военкорами ў гады Вялікай Айчыннай вайны, можна будзе ў Мінску з 4 па 12 мая.
  • Кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Андрэй Качура распавядае аб праекце беларускім СМІ
  • Застаецца ўсё менш сведкаў Вялікай Айчыннай вайны
  • Госці змогуць паглядзець на ўнікальныя кадры, якія зрабілі карэспандэнты ў гады вайны, і іх вачыма ўбачыць падзеі тых гадоў
  • У некаторых здымкаў ёсць узроставыя абмежаванні, але іх усё ж вырашылі ўключыць у падборку, каб паказаць гісторыю без прыкрасаў
  • Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч падзякаваў Sputnik за арганізацыю выставы
  • Але самыя каштоўныя словы падзякі з вуснаў ветэранаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай
  • Такая незвычайная для такога праекта пляцоўка была абраная , каб як мага больш мінчан і гасцей сталіцы ў гэтыя дні змагло паглядзець на гэтыя здымкі
© Sputnik / Виктор Толочко
Sputnik прадстаўляе выставу ўнікальных здымкаў ваенных карэспандэнтаў ў адным з найбуйнейшых мінскіх ГЦ

На здымках фотакарэспандэнтаў Саўінфармбюро паказаны разбураная Брэсцкая крэпасць і цэнтр Мінска, а таксама вызваленыя сталіцы Еўропы.

У мінскім ТРЦ "Галерэя" прадставілі ўнікальныя ваенныя здымкі вызваленых гарадоў Еўропы. Праект складаецца з матэрыялаў Саўінфармбюро і прысвечаны доўгаму шляху вызвалення Еўропы ад фашысцкага нашэсця. Савецкія салдаты вызвалілі не толькі сваю радзіму - СССР, але і краіны Еўропы, паставіўшы пераможную кропку ў Берліне.

Упор у праекце зроблены на беларускія гарады, бо выстава таксама прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі. Усяго на выставе прадстаўлены 50 фотаработ, на якіх можна ўбачыць як  бітвы, здымкі разбураных гарадоў з самалёта, так і хвіліны радасці салдат. Гора суседнічае з радасцю, жыццё са смерцю, ад чаго выстава - з пазнакай "18+".

Выстава карэспандэнтаў Саўінфармбюро працягнецца ў ТРЦ "Галерэя Мінск" да 12 мая. Далей фотапраект можа адправіцца ў Брэст, а да 3 ліпеня зноў вернецца ў Мінск.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (68)
Тэги:
Беларусь, Sputnik Беларусь, Другая сусветная вайна, Выстава, Мінск

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы