15:28 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
  • Гарадскі пасёлак Сапоцкін, які знаходзіцца непадалёк ад Аўгустоўскага канала, даўно славіцца сваімі велікоднымі традыцыямі.
  • На свята экспазіцыя ў Музеі пісанкі папоўнілася і зараз складае больш за 500 яек, дэкараваных у розных тэхніках.
  • Сярод экспанатаў можна знайсці сапраўдныя творы мастацтва.
  • У музеі падрабязна апісана, як зрабіць пісанку і якія пры гэтым трэба выкарыстоўваць узоры.
  • З наведвальнікамі дзяліліся сакрэтамі мастацтва роспісу велікодных яек мясцовыя майстры.
  • Традыцыя рабіць пісанкі існуе ўжо шмат вякоў. Яйкі распісваюцю рознымі ўзорамі, а потым фарбуюць натуральнымі фарбамі.
  • Свята пісанкі
  • Убачыць яйкі можна не толькі ўнутры музея, але і звонку: дзеці зладзілі карагод вакол вялізнага чыгуннага яйка. Каля двухметровай кованай скульптуры каля культурна-турыстычнага цэнтра з'явіўся яшчэ адзін арт-аб'ект - курыца і певень.
  • Свята суправаджалася народнай музыкай.
  • Жанчыны і дзеці выконвалі традыцыйныя велікодныя спевы.
  • У такіх кошыках звычайна носяць свяціць яйкі разам з кулічамі на Вялікдзень.
  • Пад музыку моладзь зладзіла танцы.
  • З'явілася побач з культурным цэнтрам і сапраўднае майскае дрэва, упрыгожанае рознакаляровымі стужкамі.
  • Падчас свята госці гулялі ў традыцыйныя вялікодныя гульні.
  • Падкідвалі яйкі: у каго яно вышэй падляціць, у таго год будзе ўдалы. Але абавязкова трэба паспець яйка схапіць.
  • Біткі - яшчэ адна традыцыйная гульня: трэба ўдарыць адно яйка аб другое - перамагае тое, якое не трэсне.
  • Каталі яйкі і з горак: тут таксама, чыё далей укоціцца, у таго ўсё будзе добра.
  • На прыканцы свята адбыўся конкурс велікодных галаўных убораў.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гарадскі пасёлак Сапоцкін, які знаходзіцца непадалёк ад Аўгустоўскага канала, даўно славіцца сваімі велікоднымі традыцыямі.

Свята пісанкі прайшло ў гарадскім пасёлку Сапоцкін, які знаходзіцца побач з Аўгустоўскім каналам. Якімі экспанатамі папоўніўся музей пісанкі і як весяліліся госці свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Гарадскі пасёлак Сапоцкін, які знаходзіцца непадалёк ад Аўгустоўскага канала, даўно славіцца сваімі велікоднымі традыцыямі, перш за ўсё унікальнай, уласцівай толькі для гэтых месцаў тэхнікай роспісу яек, якая ў 2013 годзе была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

4 мая ў Сапоцькіне адбылося Свята пісанкі. Яйкі ў гэты дзень можна было знайсці паўсюль: на выставах, кірмашы пасхальнай выпечкі і кандытарскіх вырабаў, літаратурнай пляцоўцы, у сувенірнай краме, на карцінах юных мастакоў з дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскага раёна. Каля двухметровай кованай скульптуры пісанкі каля Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра з'явіўся яшчэ адзін арт-аб'ект - курыца і певень.

Са Святам пісанкі усіх павіншавалі старшыня сапоцкінскага сельсавета Лілія Шаматович, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Наталля Рамановіч, ксёндз касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі Антоній Абухоўскі.

Да святочнага дня папоўнілася экспазіцыя музея пісанкі, у якім цяпер сабрана больш за 500 яек, дэкараваных у розных тэхніках. Госці свята змаглі ўбачыць "нетрадыцыйныя" пісанкі, выкананыя з керамікі, крышталя, саломы. Упрыгожылі музей і распісаныя струсіныя яйкі, на якіх намаляваны лікі святых і храмы Гродзенскага раёна. Мясцовыя майстры падзяліліся з наведвальнікамі сакрэтамі мастацтва роспісу велікодных яек.

Тэги:
Вялікдзень, пісанка

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы