Усяго агонь гульняў пранясуць праз 55 населеных пунктаў на тэрыторыі 8 краін (Італія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Беларусь), а яго працягласць складзе 7700 км. У эстафеце прымуць удзел 450 факеланосцаў, 100 валанцёраў і 10 захавальнікаў агню.
12 мая "Полымя міру" сустрэлі ў Брэсце. На наступны дзень факеланосцы пранеслі агонь праз Камянец ў Белавежскую пушчу.
Эстафета агню "Полымя міру" будзе падарожнічаць па ўсіх рэгіёнах Беларусі. У кожным горадзе, куды прыбудзе эстафета, яе маршрут будзе праходзіць па цэнтральных вуліцах. А факеланосцамі стануць ганаровыя гараджане, выдатныя спартсмены, дзеячы культуры, навукі, адукацыі, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый Дырэкцыі, журналісты, грамадскія дзеячы.
Завершыцца эстафета 21 чэрвеня урачыстым запальваннем чары алімпійскага агню на цэнтральнай арэне II Еўрапейскіх гульняў - Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".