03:15 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.45
  • У мастацтве акно спрадвеку лічыцца сімвалам надзеі, пераменаў ці крока ў невядомае.
  • Гэты архітэктурны элемент у сваіх карцінах выкарыстоўвалі многія мастакі, у тым ліку да Вінчы, Санці,  Далі і нават улюбёнец і гордасць усіх беларусаў Марк Шагал. Толькі на яго карцінах былі парыжскія вокны.
  • Не змог застацца ў баку ад сусветных мэтраў і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
  • Падчас шпацыру па вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна ён захаваў на сваіх здымках разьбяныя драўляныя вокны.
  • Веткаўскія дойліды ўпрыгожваюць вокны знакамі ў выглядзе сонца і стрэлаў, каб аберагаць жыллё. І паўсюдна выкарыстоўваюць раслінныя арнаменты.
  • Даследчыкі заўважаюць гэтыя матывы ў мастацтве мясцовых ткачых і мастакоў, якія пісалі абразы.
  • Тлумачыцца гэта традыцыямі старавераў, якія заснавалі Ветку ў XVII стагоддзі і імкнуліся паказаць вёску як райскі сад.
  • Вёска Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці  знаходзіцца каля ракі Бесядзь.
  • Гэта не музей ці галерэя, а ўтульная беларуская вёска і фантазіі народных майстроў.
  • Традыцыйна дойлідствам і будаўніцтвам тут займаюцца мужчыны.
  • Жанчыны ўпрыгожваюць дамы кветкамі і займаюцца афарбоўкай.
  • Падаецца, што паміж дамамі ідзе ціхае спаборніцтва - хто ўпрыгожыць сваю хату лепш?
  • Суседзі спаборнічаюць, але замест сварак яны выкарыстоўваюць фарбы і фантазію.
  • А вам якія вокны больш спадабаліся?
© Sputnik Альфрэд Мікус
У мастацтве акно спрадвеку лічыцца сімвалам надзеі, пераменаў ці крока ў невядомае.

Лета, вясёлкавыя вокны і ўтульная беларуская вёска – у фотастужцы Sputnik.

У мастацтве акно спрадвеку лічыцца сімвалам надзеі, пераменаў ці крока ў невядомае. Гэты архітэктурны элемент у сваіх карцінах выкарыстоўвалі многія мастакі, у тым ліку да Вінчы, Санці, Далі, і нават улюбёнец і гордасць усіх беларусаў Марк Шагал.

Не змог застацца ў баку ад сусветных мэтраў і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Падчас шпацыру па вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна ён захаваў на сваіх здымках разьбяныя драўляныя вокны. Гэта не музей ці галерэя, а ўтульная беларуская вёска і фантазіі мясцовых майстроў.

Прапануем зладзіць фоташпацыр і атрымаць асалоду ад народнага мастацтва.

Тэги:
Гомельская вобласць, вёска

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    13
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    372
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    176
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    203
    16

Галоўныя тэмы