22:04 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
  • Задоўга да пачатку фестываля ў Нясвіж прыехалі артысты.
  • Дзесяты фестываль  - юбілейны - таму патрабуе адказнай падрыхтоўкі.
  • Пакуль уся Беларусь адпачывала на возеры, балетныя артысты рыхтавалі грандыёзнае шоу.
  • Рэпетыцыі распачаліся з самага ранку.
  • І працягваліся да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця.
  • На гэта раз парадам кіруе мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Валянцін Елізар'еў.
  • Штогод сюды прыязджаюць лепшыя майстры балетнага і опернага мастацтва.
  • Фестываль прываблівае аматараў класічнай музыкі з усяго свету.
  • Вечары Вялікага тэатра за дзесяць год правядзення паспелі стаць сапраўднай візітнай карткай рэзідэнцыі Радзівілаў.
  • Распачалася праграма канцэртам песень Клаўдзіі Шульжэнка.
  • У касцёле Божага Цела прагучаў канцэрт твораў Станіслава Манюшкі З Ойчам Адвечным.
  • У гэтым годзе адзначаецца юбілей вялікага кампазітара.
  • Увечары на сцэне гледачы ўбачылі балет Рамэа і Джульета.
  • Гэты балет Сяргея Пракоф'ева з'яўляецца адным з самых папулярных у XX стагоддзі.
  • Неўміручая класіка ўражвае і сучасных гледачоў.
  • Аўтар лібрэта - Валянцін Елізар'еў.
  • Маэстра адказваў таксама за харэаграфію і пастаноўку.
  • Прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі адбылася ў снежні 2018 года.
  • У суботу, 15 чэрвеня, госці фестываля паслухаюць знакамітую Тоску Пучыні, а кульмінацыяй свята стане гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра, які адбудзецца 16 чэрвеня.
© Photo : Міхаіл Несцераў
Задоўга да пачатку фестываля ў Нясвіж прыехалі артысты.

Напярэдадні ў Несвіжы стартавала грандыёзнае свята опернага і балетнага мастацтва. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як праходзіць фестываль Вялікага тэатра ў беларускім Версалі.

Вечары Вялікага тэатра за дзесяць год правядзення паспелі стаць сапраўднай візітнай карткай рэзідэнцыі Радзівілаў. Традыцыйна тут выступаюць таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва, з’яджаецца шмат гасцей  і аматараў класічнай музыкі.

У гэтым годзе фестываль праходзіць з 14 па 16 чэрвеня. На гэты раз арганізатары прывезлі абноўленую пастаноўку "Рамэа і Джульета", два канцэрты з творамі Станіслава Манюшкі і "Тоску " Джакома Пучыні.

Як праходзіць свята опернага і балетнага мастацтва ў Нясвіжскім замку, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Вялікі тэатр оперы і балета РБ

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы