https://bel.sputnik.by/20190616/Vyratavanne--vadze--ne-tolk-spyakotny-fotarepartazh-z-Gomelya-1041606037.html
Выратаванне ў вадзе і не толькі: спякотны фотарэпартаж з Гомеля
Выратаванне ў вадзе і не толькі: спякотны фотарэпартаж з Гомеля
Sputnik Беларусь
Гомель другі тыдзень плавіцца ад спякоты, сёння ў горадзе - плюс 30. Глядзіце ў фотарэпартажы Sputnik, як жыхары горада, а таксама іх гадаванцы, ратуюцца ад... 16.06.2019, Sputnik Беларусь
2019-06-16T17:58+0300
2019-06-16T17:58+0300
2019-06-16T16:41+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104160/45/1041604588_0:182:1800:1200_1920x0_80_0_0_58d0112eeb0cd73ffb07990c291e814c.jpg
гомель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104160/45/1041604588_0:68:1800:1200_1920x0_80_0_0_1ad3a172b9014c507ab3d6b88a7e3dad.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гомель
Выратаванне ў вадзе і не толькі: спякотны фотарэпартаж з Гомеля Гомель другі тыдзень плавіцца ад спякоты, сёння ў горадзе - плюс 30. Глядзіце ў фотарэпартажы Sputnik, як жыхары горада, а таксама іх гадаванцы, ратуюцца ад спёкі.
Нацыянальны гідраметэацэнтр спрабуе супакоіць: да рэкордаў пакуль далёка, бывала і цяплей: у жніўні 2010 года абласны цэнтр награваўся да 39,2 градуса.
Астуджальнага выратавання людзі і звяры шукаюць у фантанах і на пляжах. Пітная вада і квас сталі самымі хадавымі таварамі.
© Sputnik / Мария Амелина Адзін з найбольш каштоўных рэсурсаў Гомеля - шматлікія вадаёмы. Мала які горад пахваліцца такой іх разнастайнасцю ў гарадской мяжы. На фота - пляж на левым беразе Сожа.
Адзін з найбольш каштоўных рэсурсаў Гомеля - шматлікія вадаёмы. Мала які горад пахваліцца такой іх разнастайнасцю ў гарадской мяжы. На фота - пляж на левым беразе Сожа.
© Sputnik / Мария Амелина Сёння ў Гомелі плюс 30, але гэта далёка не рэкордны паказчык.
Сёння ў Гомелі плюс 30, але гэта далёка не рэкордны паказчык.
© Sputnik / Мария Амелина Падлеткі гарэзуюць у Сожы, спрытна падкідваючы адзін аднаго.
Падлеткі гарэзуюць у Сожы, спрытна падкідваючы адзін аднаго.
© Sputnik / Мария Амелина Зацяжны перыяд спёкі не пакінуў шанцу газонной траве, рызыкуюць не перажыць анамальную спёку і маладыя дрэўцы.
Зацяжны перыяд спёкі не пакінуў шанцу газонной траве, рызыкуюць не перажыць анамальную спёку і маладыя дрэўцы.
© Sputnik / Мария Амелина Медыкі заклікаюць не заставацца доўга на сонцы, насіць галаўныя ўборы і адзенне светлых тонаў.
Медыкі заклікаюць не заставацца доўга на сонцы, насіць галаўныя ўборы і адзенне светлых тонаў.
© Sputnik / Мария Амелина Водаразборныя калонкі па ўсім горадзе зачыненыя на ключ, цэнтральны пляж - адно з нешматлікіх месцаў у горадзе, дзе гэтага не зрабілі.
Водаразборныя калонкі па ўсім горадзе зачыненыя на ключ, цэнтральны пляж - адно з нешматлікіх месцаў у горадзе, дзе гэтага не зрабілі.
© Sputnik / Мария Амелина У дзень адна гандлёвая кропка ў цэнтры горада прадае каля 120 літраў квасу.
У дзень адна гандлёвая кропка ў цэнтры горада прадае каля 120 літраў квасу.
© Sputnik / Мария Амелина Дзеці спрабуюць астыць ў скверы імя А. Грамыка, бегаючы паміж бруямі фантана.
Дзеці спрабуюць астыць ў скверы імя А. Грамыка, бегаючы паміж бруямі фантана.
© Sputnik / Мария Амелина Чары ў фантане няма, бруі б'юць прама з граніту. То яны ўзлятаюць вышэй за чалавечы рост, то прыпадаюць да зямлі.
Чары ў фантане няма, бруі б'юць прама з граніту. То яны ўзлятаюць вышэй за чалавечы рост, то прыпадаюць да зямлі.
© Sputnik / Мария Амелина Можна паспець прабегчы паміж бруямі фантана і не намокнуць. Але хто ж у такую спякоту так зробіць?
Можна паспець прабегчы паміж бруямі фантана і не намокнуць. Але хто ж у такую спякоту так зробіць?
© Sputnik / Мария Амелина У некаторых атрымліваецца выглядаць эфектна нават у анамальную спякоту.
У некаторых атрымліваецца выглядаць эфектна нават у анамальную спякоту.
© Sputnik / Мария Амелина Горача ўсім, але дзяўчатам з доўгімі валасамі асабліва.
Горача ўсім, але дзяўчатам з доўгімі валасамі асабліва.
© Sputnik / Мария Амелина Пляжны футбол ніхто не адмяняў, нават калі пад нагамі толькі валейбольны мяч.
Пляжны футбол ніхто не адмяняў, нават калі пад нагамі толькі валейбольны мяч.
© Sputnik / Мария Амелина Птушкі і звяры таксама хочуць піць.
Птушкі і звяры таксама хочуць піць.
© Sputnik / Мария Амелина Воддаль ад афіцыйнага пляжу шукаюць халадку коні. Не трэба злавацца на жывёл, ім таксама горача.
Воддаль ад афіцыйнага пляжу шукаюць халадку коні. Не трэба злавацца на жывёл, ім таксама горача.
© Sputnik / Мария Амелина Яшчэ адзін фантан, ля цырка, аблюбавала дзятва.
Яшчэ адзін фантан, ля цырка, аблюбавала дзятва.
Трэніроўка на рацэ Сож - веславанне на байдарках і каноэ ўключана ў праграму II Еўрапейскіх гульняў.
Трэніроўка на рацэ Сож - веславанне на байдарках і каноэ ўключана ў праграму II Еўрапейскіх гульняў.
© Sputnik / Мария Амелина Навукоўцы мяркуюць, што праз два дзесяцігоддзі такое надвор'е летам у Еўропе ўжо не будуць называць анамальным.
Навукоўцы мяркуюць, што праз два дзесяцігоддзі такое надвор'е летам у Еўропе ўжо не будуць называць анамальным.
© Sputnik / Мария Амелина Адно добра: сіноптыкі абяцаюць у панядзелак-аўторак кароткачасовыя дажджы.
Адно добра: сіноптыкі абяцаюць у панядзелак-аўторак кароткачасовыя дажджы.