19:53 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
  • Гэты вечар быў вельмі важны для тых, хто сабраўся: яны апошнія 5 гадоў прысвяцілі ўніверсітэту. Цяпер жа пара расставацца са студэнцкай лавай і сябрамі.
  • Які ж выпускны без фатаграфіі на памяць!
  • На ўрачыстай цырымоніі сабраліся дэканы ўсіх факультэтаў Белдзяржуніверсітэта.
  • Рэктар БДУ Андрэй Кароль асабіста павіншаваў выпускнікоў.
  • Усё не абмежавалася ўручэннем дыпломаў: выпускнікоў чакала і выступленне артыстаў.
  • Усім хочацца захаваць гэты дзень у памяці, бо вось-вось пачынаецца сапраўднае дарослае жыццё.
  • Сукенка для выпускнога павінна падыходзіць не толькі на афіцыйную частку, але і быць зручнай для танцаў.
  • Музыкі ў гэты вечар было шмат: граў жывы аркестр і выступала Зена.
  • Ніхто не ведае, які лёс чакае гэтых юнакоў і дзяўчат. Будзем спадзявацца, што шчаслівы!
© Sputnik / Марина Серебрякова
Гэты вечар быў вельмі важны для тых, хто сабраўся: яны апошнія 5 гадоў прысвяцілі ўніверсітэту. Цяпер жа пара расставацца са студэнцкай лавай і сябрамі.

У святочным вечары ў БДУ паўдзельнічалі каля 600 выпускнікоў: тут выступіла ZENA, прайшоў эфектны парад у мантыях і, вядома, дыскатэка да самай раніцы.

Баль выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прагрымеў у панядзелак. У гэтым годзе кранальнае свята ўпершыню аб'яднала беларускіх і замежных студэнтаў: са сцен ВНУ у 2019 годзе выйдуць больш за 300 маладых спецыялістаў з 23 краін (акрамя Беларусі).

Урачыста адкрыў вечар рэктар БДУ Андрэй Кароль: ён звярнуўся да выпускнікоў з пажаданнем і ўручыў узнагароды самым выбітным з іх. Затым быў традыцыйны эфектны парад дэканаў і дырэктараў у мантыях і канфедэратках.

Афіцыйную частку змяніла канцэртная: на балі выступіла прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2019" Зіна Купрыяновіч (Зена), а пад жывую музыку ў выкананні іншых гуртоў дыскатэка пад адкрытым небам працягнулася да глыбокай ночы.

Як адпачылі на выпускным балі рабяты, якія толькі атрымалі дыпломы БДУ, - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Выпускныя вечары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы