08:04 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
  • Апошнія дні здымак фільма пра Янку Купалу праходзяць у Беларусі
  • Сустрэчу Янкі Купалы з актрысай Паўлінай Мядзёлкай кіношнікі прыехалі здымаць у Батанічны сад
  • Ролю Янкі Купалы атрымаў акцёр з Латвіі Мікалай Шастак
  • Сталічны Батанічны сад каманда Беларусьфільма загрыміравала пад Паўлаўскі парк у Санкт-Пецярбургу 1914 года
  • Да пачатку здымкі - некалькі рэпетыцый. Часам яны могуць заняць яшчэ больш часу, чым самі здымкі
  • Працэс кантралюе рэжысёр Уладзімір Янкоўскі
  • Па словах кіношнікаў, самае складанае - стварыць гістарычна дакладную атмасферу ў сучасным горадзе.
  • На прыродзе з гэтым крыху прасцей, хаця пэўныя складанасці таксама ёсць
  • На пытанне аб тым, што з'яўляецца самым галоўным на кінапляцоўцы, рабочыя адказваюць, што гарбата і кава. Не пагадзіцца з гэтым складана, але часам надвор'е з'яўляецца яшчэ больш галоўным, чым гэтыя складнікі, рэжысёр ці аператар
  • З-за дажджу і моцнага ветру ўся падрыхтоўка можа не спатрэбіцца
  • Гэта пудзель Уолес. Ён прыехаў на здымачную пляцоўку адным з першых. Па словах гаспадыні Наталлі, гэта ўжо не першая яго кінаработа - да гэтага здымаўся ў рэкламе аднаго з беларускіх брэндаў адзення. Разам са шпіцамі і акцёрамі з масоўкі ён павінен гарэзаваць на лужку, дзе будзе адбывацца асноўнае дзеянне
  • Людміла Грышкавец і Наталля Серакова-Чырская прыехалі паўдзельнічаць у здымках фільма пра Купалу са Слуцка. Гэта ўжо не першы досвед жанчын. Да гэтага здымаліся ў расійскай гісторыі пра Чарнобыль - серыяле рэжысёра Аляксея Мурадава
  • Удзельнікі масоўкі ў захапленні ад беларускага здымачнага працэсу. Кажуць, што гэта вельмі ганарова - прымаць удзел у праекце пра гісторыю нашай краіны
  • Прыгожыя касцюмы наўрад ці кагосьці пакінуць абыякавым, упэўненыя жанчыны.
  • У праекце задзейнічаны выключна беларускія акцёры, акрамя Мікалая Шастака
  • Працу рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага ўжо зараз можна назваць самай нашумелай кінанавінкай года
  • Фільм пра Янку Купалу актыўна абмяркоўваецца ў культурнай тусоўцы, хаця да прэм’еры яшчэ некалькі месяцаў
  • Паказаць тое, што атрымалася генеральны дырэктар Беларусьфільма Уладзімір Карачэўскі паабяцаў у снежні ў Дзень беларускага кіно
  • Але шырокаму гледачу прэм’еру прадставяць толькі ў 2020 годзе – да гэтага стваральнікі вырашылі падарыць яму шырокую фестывальную гісторыю
© Sputnik Алеся Шершнева
Апошнія дні здымак фільма пра Янку Купалу праходзяць у Беларусі

Каманда "Беларусьфільма" адсняла эпізод сустрэчы народнага паэта Беларусі і знакамітай актрысы Паўліны Мядзёлкі. Падрыхтоўка, рэпетыцыі і здымкі – у фотастужцы Sputnik.

Працу рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага ўжо зараз можна назваць самай нашумелай кінанавінкай года – фільм пра Янку Купалу актыўна абмяркоўваецца ў культурнай тусоўцы, хаця да прэм’еры яшчэ некалькі месяцаў.

Паказаць тое, што атрымалася генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі паабяцаў у снежні ў Дзень беларускага кіно. Але шырокаму гледачу прэм’еру прадставяць толькі ў 2020 годзе – да гэтага стваральнікі вырашылі "падарыць яму шырокую фестывальную гісторыю".

Фільм здымалі у Расіі, Літве і Беларусі. Пры чым большая частка здымак прайшла менавіта ў Беларусі – у Мінску, Азярцы, Дудутках і шмат дзе яшчэ.

У праекце задзейнічаны выключна беларускія акцёры, акрамя Мікалая Шастака, які выконвае галоўную ролю. Малады чалавек родам з Латвіі і вельмі падобны да маладога паэта.

Як праходзіў адзін з апошніх здымачных дзён фільма пра Янку Купалу, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусьфільм, Беларусь, Янка Купала

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы