07:17 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
  • Кушлянскі фэст прайшоў у музее-сядзібе Францішка Багушэвіча 29 чэрвеня.
  • Гэта не першы фэст, які праводзіць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
  • Лозунг Кушлянскага фэсту – 2019 гучыць як Усім будзе чутна: ад краю да краю!, а калі падзяліцца фота ў сацсетках - яшчэ і бачна.
  • На фэсце працаваў невялікі кірмаш рамеснікаў.
  • Можна было навучыцца рабіць традыцыйную беларускую выцінанку.
  • З дапамогай ручнога ткацтва можна рабіць паясы дзе заўгодна.
  • Трэба толькі замацаваць ніткі, з якіх сплятаецца пояс.
  • На фэсце можна было падсілкавацца рознымі прысмакамі.
  • Надвор'е выдалася добрае, таму адпачыць на прыродзе паехалі шмат аматараў беларускай музыкі і танцаў.
  • На фэсце таксама прайшоў сапраўдны Дударскі батл.
  • Як пад гукі музыкі не пусціцца ў скокі!
  • За музыкамі і танцорамі прыемна назіраць.
  • Званы таксама ствараюць выдатную музыку, якую чуваць вельмі далёка. У даўніну лічылі, што званы могуць адпудзіць нячысцікаў ад сяла.
  • Традыцыйныя беларускія спевы таксама прагучалі на фестывалі.
  • Шмат хто з удзельнікаў свята прыехаў у народных уборах.
  • Маладыя паненкі з задавальненнем пазіравалі каля сядзібы.
  • Забіяцкія народныя танцы, дарэчы, вельмі простыя - далучыцца да карагода або паспрабаваць станцаваць у пары можа нават той, хто ніколі не танцаваў.
  • Калі хлопцаў няма, даводзіцца танцаваць і з сяброўкамі.
  • Падчас фестывалю наведвальнікаў чакалі розныя цікавыя квэсты і забаўкі.
  • На фэсце выступіла Кацярына Ваданосава.
  • Свята скончылася а пятай гадзіне вечара, яно атрымалася сапраўды ўтульным і душэўным.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кушлянскі фэст прайшоў у музее-сядзібе Францішка Багушэвіча 29 чэрвеня.

Кушлянскі фэст прайшоў у музее-сядзібе Францішка Багушэвіча 29 чэрвеня. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адпачывалі госці свята.

Кушлянскі фэст не ў першыню праводзіцца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча. Вельмі сімвалічна, што і ў 2019 годзе, які аб'яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы, Дзяржаўны музей беларускай літаратуры прадоўжыў традыцыю і сабраў разам аматараў беларускай культуры.

Падчас фэсту прайшлі майстар-класы па выцінанке і вырабе народных лялек, найбольш цікаўныя госці змаглі паўдзельнічаць у квэсце і абсалютна ўсіх чакаў смачны пачастунак, добрая музыка і забіяцкія танцы.

Музыкі зладзілі сапраўдны "Дударскі батл", а дзяўчыны і хлопцы ў прыгожых народных строях танчылі пад музыку. Са свята можна было прывезці сувенір, зроблены рукамі беларускіх рамеснікаў, і, зразумела, выдатны настрой. 

Як весяліліся ў сядзібе, глядзіце ў фотастужцы. 

Чытайце таксама: 

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы