02:09 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
  • Восень у Беларусі – час вяселляў.
  • Ураджай сабраны, а ў вяскоўцаў ёсць больш вольнага часу на асабістае жыццё.
  • Сапраўднае беларускае вяселле здаўна славілася гучнай музыкай, песнямі, танцамі ды вялікай колькасцю абрадаў, якія праводзілі для маладых.
  • Сабраць усе беларускія народныя вясельныя традыцыі ў адным месцы паспрабавалі арганізатары Вяселле Фэсту.
  • Каравай - абавязковы элемент вяселля. Яго выпякалі напярэдадні, цеста вымешвалі доўга і старанна, а ўжо гатовы - упрыгожвалі.
  • Маладую таксама ўпрыгожвалі. Гэтую адказную справу рабілі яе сяброўкі.
  • Яны суправаджалі галоўную прыгажуню свята на месца сустрэчы з жаніхом. Але каханкі не маглі ўбачыцца без перашкодаў.
  • Традыцыя так званага выкупу існуе ў некаторых рэгіёнах Беларусі і зараз. Звычайна гэта ўсялякія іспыты для жаніха.
  • Вельмі часта, каб пажартаваць, замест нявесты да жаніха выводзілі каго-небудзь з гасцей.
  • Жаніх прадказальна палохаўся, але ад сваёй мэты не адыходзіў.
  • Пасля выкупу адбываўся пасад і дабраслаўленне маладых.
  • Нарэшце адбывалася сама цырымонія шлюбу, але з яе ўсё толькі пачыналася.
  • Пасля таго, як шлюб быў аб'яўлены,госці віншавалі маладых і яшчэ раз дабраслаўлялі.
  • Але перш чым патрапіць за вясельны стол, трэба было прайсці праз Рагатку.
  • Потым маладыя працягвалі свой шлях да вясельнага стала.
  • Маладых на парозе таксама сустракалі караваем. Увогуле, да любога вяселля гаспадыні выпякалі некалькі караваеў - выкарыстоваліся яны на розных этапах вяселля.
  • Беларусы спакон вякоў былі гасціннымі і хлебасольнымі. Вяселлі - не выключэнне.
  • Што тычыцца застольных традыцый, у нашых продкаў не было ніякіх конкурсаў, якія зараз прапануе тамада.
  • Замест іх былі гульні і танцы.
  • Танчыць можна было колькі заўгодна.
  • Таксама жаніх з нявестай павінны былі пачаставаць гасцей караваем.
  • Калі маладыя адразалі кавалачак караваю і частавалі госця, ён павінен быў даць штосьці ўзамен.
  • Звычайна гэта былі падарункі ці добрыя словы. Разам з падарункам можна было прамаўляць адмысловыя пажаданні, напрыклад, дарую медзі, каб былі дзеці як мядзведзі.
  • Ці кахае ваш жаніх нашу нявесту? Так, што нават ножкі гатовы цалаваць!
  • У канцы вяселля з нявесты здымалі вяночак і апраналі ў хустку.
  • Вяночак дзяўчына захоўвала: ён лічыўся абярэгам у сямейным жыцці.
  • Пасля гэтай працэдуры нявеста канчаткова станавілася жонкай. Аб гэтым сведчыла яе больш стрыманае убранне.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Восень у Беларусі – час вяселляў.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшло сапраўднае беларускае вяселле – з выкупам, прыбіраннем каравая і рытуалам аглаблёвай чаркі.

Восень у Беларусі – час вяселляў. Ураджай сабраны, а ў вяскоўцаў ёсць больш вольнага часу на асабістае жыццё.

Вяселле ў нашых продкаў заўсёды суправаджалася гучнай музыкай, песнямі, танцамі ды вялікай колькасцю абрадаў, якія праводзілі для маладых. Сабраць усе беларускія народныя вясельныя традыцыі ў адным месцы паспрабавалі арганізатары "Вяселле Фэсту".

Палескае свята кахання прайшло ў магічным месцы – аграсядзібе Стулы Пружанскага раёна. Гасцей сустракалі сапраўдны маладыя – Сяржук Доўгушаў і Віалета Нікіцік. Закаханыя зладзілі вяселле згодна з усімі народнымі канонамі – абрадам прыбірання каравая, выкупам, пасадам і дабраслаўленнем, завіваннем маладой і нават рытуальным разбіваннем лавы.

Як праходзіла сапраўднае беларускае вяселле каля Белавежскай пушчы, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэги:
Народныя традыцыі, спадчына, Беларусь, Вяселле

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы