05:08 24 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.41
Фота

Анёл-прэзідэнт, буслы і чыноўнікі: хто жыве ў драўлянай вёсцы Міколы Тарасюка

Атрымаць кароткую спасылку
33260
  • У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна жыве сапраўдны драўляны народ.
  • Стварыў незвычайнае пасяленне беларускі майстар, мясцовы жыхар Мікола Тарасюк.
  • Міліцыянеры, самагоншчыкі, вайскоўцы, чыноўнікі, паляўнічыя...
  • ... і нават анёл-прэзідэнт.
  • Усё гэта насельніцтва музея Успаміны Бацькаўшчыны.
  • Драўляны народ жыве тут ужо амаль 30 год.
  • Музей з'явіўся ў Стойлах у 1993-1994 гадах.
  • Раней тут жыў сам Мікола Тарасюк, цяпер - яго драўляныя чалавечкі.
  • На сплеценых з сасновага кораня падстаўках – фігуркі, якія ўтвараюць сюжэты пра чалавечае жыццё.
  • Драўляныя беларусікі, як і сапраўдныя, хварэюць і лечацца, танчаць і збіраюць грыбы, плачуць і хуліганяць.
  • Без буслоў і іх гнёздаў не абыходзіцца ніводная беларуская вёска. Нават драўляная.
  • Мікола Тарасюк нарадзіўся на хутары Сулупы 8 мая 1932 года і пражыў усё жыццё ў гэтых мясцінах: разам з жонкай Надзеяй выгадаваў дзвюх дачок і сына, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў.
  • Мясцовыя жыхары памятаюць яго як добрага працаўніка, выдатнага гаспадара, паляўнічага і рыбалова.
  • У савецкія часы мастацтва Тарасюка мала хто заўважаў і ўсхваляў.
  • Называлі нават самазванцам.
  • Ацанілі потым, ды так, што майстар нават стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта За духоўнае адраджэнне і атрымаў грамадскі ордэн За вернасць Бацькаўшчыне.
  • Замежнікі даведаліся пра жыццё і творчасць беларускага майстра, дзякуючы фільму беларускага рэжысёра Віктара Аслюка Драўляны народ.
  • Кіно атрымала некалькі ўзнагарод на прэстыжных замежных фестывалях.
  • 14 мая 2015 года майстар памёр на 82-ім годзе жыцця.
  • Але яго драўляны народ жыве і дагэтуль, а паглядзець на яго прыязджаюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.
© Sputnik Альфрэд Мікус
У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна жыве сапраўдны драўляны народ.

Беларускі майстар у сябе дома стварыў сапраўдную драўляную вёску і стаў знакамітым на ўвесь свет.

Сапраўдны драўляны народ жыве ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёна. Стварыў незвычайнае пасяленне беларускі майстар, мясцовы жыхар Мікола Тарасюк. Міліцыянеры, самагоншчыкі, вайскоўцы, чыноўнікі, паляўнічыя і нават анёл-прэзідэнт – усё гэта насельніцтва музея "Успаміны Бацькаўшчыны".

Нарадзіўся разьбяр на хутары Сулупы 8 мая 1932 года і пражыў усё жыццё ў гэтых мясцінах: разам з жонкай Надзеяй выгадаваў дзвюх дачок і сына, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў. Мясцовыя жыхары памятаюць яго як добрага працаўніка, выдатнага гаспадара, паляўнічага і рыбалова.

У савецкія часы мастацтва Тарасюка мала хто заўважаў і ўсхваляў. Называлі нават самазванцам. Ацанілі потым, ды так, што майстар нават стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і атрымаў грамадскі ордэн "За вернасць Бацькаўшчыне". Замежнікі даведаліся пра жыццё і творчасць беларускага майстра, дзякуючы фільму беларускага рэжысёра Віктара Аслюка "Драўляны народ".

Музей "Успаміны Бацькаўшчыны" з’явіўся ў панадворку Міколы Тарасюка ў 1993-1994 гадах. На сплеценых з сасновага кораня падстаўках – фігуркі, якія ўтвараюць сюжэты пра чалавечае жыццё. Маленькія чалавечкі хварэюць і лечацца, танчаць і збіраюць грыбы, плачуць і хуліганяць.  

14 мая 2015 года майстар памёр, але яго драўляны народ жыве і дагэтуль, а паглядзець на яго прыязджаюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    29
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    404
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    176
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    212
    16

Галоўныя тэмы