13:34 19 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Фота

Падсілкавацца і пакрасавацца: як гулялі на Глушанскім хутарку

Атрымаць кароткую спасылку
9610
  • Фестываль народнай культуры і рамёстваў прайшоў пад Бабруйскам у дзясяты раз.
  • Ад аднаго позірку на сталы, поўныя смакаты, можна язык праглынуць.
  • Прырода пацешыла руплівых гаспадароў добрым ураджаем.
  • Адсвяткаваць надыход ураджайнай восені сабраліся ў Глушы аматары народных традыцый.
  • Нягледзячы на тое, што ўжо пахаладала, вочы цешаць прыгожыя рознакаляровыя сукенкі, яркія, як краскі восені.
  • Восеньскі вяночак пасуе любой прыгажуні.
  • Вось яно - увасабленне прыгожай беларускай дзяўчыны, сінявокай і з доўгай касой.
  • У Глушы можна было сустрэць шмат цікавых персанажаў.
  • Восеньскія кветкі ўпрыгожылі кожны падворак.
  • А дзяўчыны ўвосень - яркія і прыгожыя, як кветкі.
  • Майстры прадставілі свае вырабы, шмат якія выклікалі добрую ўсмешку.
  • Хлопчыкаў, як заўсёды, цікавяць гульні ў вайну.
  • Людзі сталага ўзросту прыглядаюцца да рэчаў, якія спатрэбяцца ў гаспадарцы.
  • А вось на гаршчкі можна было не толькі паглядзець і набыць іх сабе...
  • ...але і ўбачыць, як іх робяць.
  • Калі холадна - заўсёды можна сагрэцца песняй і танцам.
  • Або выпіць што-небудзь - і зноў жа пайсці скакаць!
  • Толькі ўявіце гэты пах! Нажаль, выхадныя скончыліся, але на наступных - апранайцеся цяплей і развітайцеся з летнім сезонам, калі не паспелі: хутка ўжо абяцаюць снег.
  • Хоць да зімы яшчэ далёка, як усе спадзяюцца, гэта не перашкаджае крыху пакалядаваць.
  • Спадзяемся, восень яшчэ затрымаецца і мы зможам налюбавацца яе яркімі краскамі.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль народнай культуры і рамёстваў прайшоў пад Бабруйскам у дзясяты раз.

Фестываль народнай культуры і рамёстваў "Глушанскі хутарок" святкуе юбілей. Як гэта было, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Фестываль народнай культуры і рамёстваў прайшоў пад Бабруйскам у дзясяты раз. Як і ў мінулыя гады, у Глушы сабраліся рамеснікі са сваімі вырабамі і гаспадары з багатым ураджаем, і не толькі з Беларусі. З цягам часу "Глушанскі хутарок" становіцца падзеяй сапраўды інтэрнацыянальнай. А колькі на ім усяго смачнага і цікавага! Фатограф Sputnik Альфрэд Мікус прайшоўся па падворках Глушы і захаваў для чытачоў лепшыя моманты фестывалю. 

Раім спачатку падсілкавацца, бо ад некаторых кадраў апетыт разгуляецца не на жарт! 

Чытайце таксама: 

Тэги:
Фестываль, Беларусь, Бабруйск, Глуша

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы