23:24 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
  • Гасцей свята сустракалі замілавальныя фігуркі, якія ўвасобілі беларусаў.
  • Восень парадавала багатым ураджаем: ад яркай палітры ажно ў вачах стракаціць.
  • Гаспадаркі Беларусі, як заўсёды, падышлі да ўпрыгожвання павільёнаў вельмі крэатыўна.
  • Кожная гаспадарка паказала, чым багатая: стравы выглядаюць настолькі прыгожа, што нават здаюцца несапраўднымі, але ўсё гэта ядома - і вельмі смачна!
  • Можна было ўбачыць і беларускія морапрадукты.
  • Падабраная па колеры гародніна радуе вока перфекцыяністаў.
  • Восеньскія фарбы паўсюль - у кошыках і ва ўпрыгажэннях.
  • Дажынкі як заўсёды праходзілі весела - з музыкай і народнымі спевамі.
  • Можна было цэлы дзень блукаць сярод павільёнаў і дзівіцца смешным персанажам, якія сустракаліся амаль на кожным куце.
  • З першага погляду і не пазнаеш - гэта дзяўчына або яшчэ адна прыгожая лялька.
  • Падзівіцца можна было не толькі на ўсялякія смачнасці, але і на вырабы рамеснікаў, а часам яны нават паўтаралі адзін аднаго: вось, напрыклад, торт з саломкі.
  • А гэтыя бабуля і дзядуля запрашаюць пачаставацца смачнымі яблыкамі.
  • Кранальная свіння з падсвінкамі - выглядае мяккай і ўтульнай.
  • Але, канешне, святочныя сталы ўражваюць больш за ўсё: фантазія кухараў літаральна не мела межаў.
  • Некаторыя кампазіцыі з гумарам абыгралі любоў беларусаў да бульбы - ці гэта значыць, што з бульбай смачна ўсё?
  • Можна было нават сфатаграфавацца з бульбамабілем.
  • А ў іншым павільёне парыкмахеры спаборнічалі ў стварэнні самай прыгожай і арыгінальнай восеньскай прычоскі.
  • Успомніць, як выглядала вяселле ў пачатку ХХ стагоддзя, можна было каля адпаведнага стэнда, а заадно набыць вяночак і вэлюм.
  • Прадстаўнікі беларускіх гаспадарак прайшлі ўрачыстым шэсцем перад гледачамі.
  • Некаторыя ледзь стрымліваліся, каб не з'есці ўсё адразу, не дачакаўшыся канца мерапрыемства.
  • Як заўсёды шчырыя і гасцінныя, беларусы весела правялі галоўнае восеньскае свята.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гасцей свята сустракалі замілавальныя фігуркі, якія ўвасобілі беларусаў.

Лялькі з гародніны, торт-аўтамабіль і восеньская палітра фарбаў: як адзначалі Дажынкі-2019 у Барысаве, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

У гэтым годзе, каб адсвяткаваць Дажынкі, госці з усіх куткоў Беларусі з'ехаліся ў Барысаў. Там, на Барысаў-арэне, і адбыліся галоўныя мерапрыемствы свята. 

Кожны раён прэзентаваў на ўрачыстым шэсці свой каравай, а лепшыя працаўнікі атрымалі ўзнагароды. Гасцей свята вабіў да сябе горад майстроў, у якім можна было падзівіцца на незвычайныя і прыгожыя вырабы, а таксама набыць сувеніры. А сталы на Дажынках накрылі такія, што літаральна слінкі цяклі! 

На свяце пабываў карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус і захаваў на фотаздымках, як гулялі беларусы на дажынках і чым хваліліся нашы гаспадаркі.

Чытайце таксама: 

Тэги:
Барысаў, Беларусь, Дажынкі

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы