Спадчына ЮНЕСКА: як праходзіць абрад "Юраўскі карагод"
12:56 12.12.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022)
Падпісацца
Вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе захавалася традыцыя правядзення абрада, у 2020 годзе споўніцца 500 гадоў.
Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі — адна з сусветна вядомых беларускіх вёсак. У 2010 годзе яна трапіла ў рэйтынг найбольш падыходзячых месцаў для сустрэчы Новага года і святкавання Каляд, складзены амерыканскай тэлекампаніяй CNN. Пагост заняў ганаровае, трэцяе месца пасля Рэйк'явіка і Нюрнберга.
У гэтай вёсцы спакон веку шануюць беларускія традыцыі і выконваюць аўтэнтычныя маляўнічыя абрады.
У Пагосце з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Мiжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
Штогод у Пагосце праходзіць старажытны абрад "Юраўскi карагод", які першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, а цяпер уключаны і ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Слова "карагод" (ці "каравод" у некаторых беларускіх гаворках) складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. "Карв" ці бык — ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.
Паступова абрад змяняўся адпаведна вераванняў і культурнаму ўзроўню людзей.
Перш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спеў абрадавай песні трыма каласкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адростка — усяго дзевяць. Яны сімвалізуюць дзевяць месяцаў сцельнасці каровы і цяжарнасці жанчыны. Такі рагаты хлеб замяніў калісьці дзікага быка тура, вымерлага ў XVII стагоддзі.
Зараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту. Раней — толькі дасягнуўшыя палавой сталасці і гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род, таму іх далучалі да супольнасці жанчын. Пасля абраду яны павінны былі насіць фартухі — абярэгі жаночага ўлоння. Таму ў поле ідуць з зялёным фартухом, а з поля — з чырвоным. Мяркуюць, што зялёны фартух — сімвал некранутасці, цноты, а чырвоны, сімвалізуе страту цнатлівасці.
На вуліцы выстройваецца працэсія ў наступным парадку:
- дзяўчыны, якія ўдваіх нясуць "рушнік";
- хлопец з абразом;
- хлопец з каляднай зоркай, у цэнтры якой абраз Божай Маці;
- хлопец з абрадавым хлебам — "Карагод";
- хлопец з граблямі, да якіх прымацаваны зялёны фартух;
- і за імі старэйшыя пявунні і іншыя аднавяскоўцы.
Усе дзяўчынкі ідуць у вянках з барвінка — такіх жа, як нявесты на вяселлях. 8-канчатковая калядная зорка — сімвал кахання, а вышыты ручнік, пад якім праходзяць у поле і з поля, — як царскія вароты ў царкве, адкрытыя пасля Вялікадня.
Але асноўнае магічнае дзеянне 6 мая на Юр'я адбываецца ў поле, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходная нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу". Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязаны чырвонай стужачкай (дар зямлі), ходзяць па крузе з абрадавай песняй. А ўнутры гэтага магічнага круга стаяць хлопчыкі і мужчыны з асноўнымі атрыбутамі абраду — як сімвал насення, якія ўжо ўзышлі на гэтым зялёным полі і дадуць доўгачаканы ўраджай.
Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у поле, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў. Асноўны падарунак — яйкі, якія дораць цотным лікам, каб дзяўчынкі знайшлі сабе пары, а таксама пірагі — для ўраджаю. Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далі багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.
© Sputnik / Альфрэд МiкусВеснавы абрад пачынаецца з прыгатавання хлеба, які называюць "карагодам".
1/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Веснавы абрад пачынаецца з прыгатавання хлеба, які называюць "карагодам".
© Sputnik / Альфрэд МiкусКаравай гатуюць з пшанічнай мукі ў пячы, а потым упрыгожваюць.
2/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Каравай гатуюць з пшанічнай мукі ў пячы, а потым упрыгожваюць.
© Sputnik / Альфрэд МiкусУсе ўдзельніцы народнага абрада робяць сабе вянкі.
3/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Усе ўдзельніцы народнага абрада робяць сабе вянкі.
© Sputnik / Альфрэд МiкусКаравай у сакральных мэтах аздабляюць трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва.
4/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Каравай у сакральных мэтах аздабляюць трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва.
© Sputnik / Альфрэд МiкусКожная галінка мае па тры адростка - усяго дзевяць, якія сімвалізуюць жаночую цяжарнасць.
5/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Кожная галінка мае па тры адростка - усяго дзевяць, якія сімвалізуюць жаночую цяжарнасць.
© Sputnik / Альфрэд МiкусДзяўчынкі надзяваюць вянкі з барвінка, як у будучых нявест.
6/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Дзяўчынкі надзяваюць вянкі з барвінка, як у будучых нявест.
© Sputnik / Альфрэд МiкусУдзельнікі "Юраўскага карагоду" ў Пагосце збіраюцца разам.
7/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Удзельнікі "Юраўскага карагоду" ў Пагосце збіраюцца разам.
© Sputnik / Альфрэд МiкусНаперадзе шэсця ідзе хлопчык з абразом Божай Маці.
8/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Наперадзе шэсця ідзе хлопчык з абразом Божай Маці.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус"Юраўскі карагод" абавязкова суправаджаецца беларускімі народнымі песнямі.
9/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
"Юраўскі карагод" абавязкова суправаджаецца беларускімі народнымі песнямі.
© Sputnik / Альфрэд МiкусРушнік сімвалізуе сабою "царскія вароты" ў царкве і пад ім усе абавязкова праходзяць у полі.
10/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Рушнік сімвалізуе сабою "царскія вароты" ў царкве і пад ім усе абавязкова праходзяць у полі.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус"Юраўскі карагод" абыходзіць палі і ўвесь Пагост з песнямі.
11/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
"Юраўскі карагод" абыходзіць палі і ўвесь Пагост з песнямі.
© Sputnik / Альфрэд МiкусУдзельнікі карагода атрымліваюць падзяку ад аднавяскоўцаў і падарункі.
12/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Удзельнікі карагода атрымліваюць падзяку ад аднавяскоўцаў і падарункі.
© Sputnik / Альфрэд МiкусУдзельніцы абраду ладзяць карагод і спевы.
13/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Удзельніцы абраду ладзяць карагод і спевы.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус"Юраўскі карагод" ідзе вакол хлопчыкаў з граблямі, да якіх прымацаваны фартух, і абразом Божай Маці.
14/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
"Юраўскі карагод" ідзе вакол хлопчыкаў з граблямі, да якіх прымацаваны фартух, і абразом Божай Маці.
© Sputnik / Альфрэд МiкусАднавяскоўцы вітаюць моладзь, што падтрымлівае зацікаўленасць да старажытнага палескага абраду.
15/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Аднавяскоўцы вітаюць моладзь, што падтрымлівае зацікаўленасць да старажытнага палескага абраду.
© Sputnik / Альфрэд МiкусАсноўны падарунак - яйкі, яны павінны дапамагчы дзяўчынкам знайсці сабе пару.
16/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Асноўны падарунак - яйкі, яны павінны дапамагчы дзяўчынкам знайсці сабе пару.
© Sputnik / Альфрэд МiкусАдорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя.
17/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя.
© Sputnik / Альфрэд МiкусРаней "Юраўскі карагод" праводзілі жанчыны сталага ўзросту, а зараз удзельнічаюць усе ахвотныя.
18/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Раней "Юраўскі карагод" праводзілі жанчыны сталага ўзросту, а зараз удзельнічаюць усе ахвотныя.
© Sputnik / Альфрэд МiкусПесні - абавязковы атрыбут народнага абраду.
19/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Песні - абавязковы атрыбут народнага абраду.
© Sputnik / Альфрэд МiкусЛічыцца, што спевы спрыяюць добраму ўраджаю.
20/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Лічыцца, што спевы спрыяюць добраму ўраджаю.
© Sputnik / Альфрэд МiкусСпевы суправаджаюцца амаль тэатральнымі дзеямі.
21/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Спевы суправаджаюцца амаль тэатральнымі дзеямі.
© Sputnik / Альфрэд МiкусЖанчыны спяваюць і танчаць, каб улагодзіць душы людзей.
22/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Жанчыны спяваюць і танчаць, каб улагодзіць душы людзей.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус"Юраўскі карагод" ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну з'яўляецца ўнікальнай абрадавай традыцыяй.
23/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
"Юраўскі карагод" ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну з'яўляецца ўнікальнай абрадавай традыцыяй.
© Sputnik / Альфрэд МiкусДля захавання традыцый палешукі прыкладваюць усе намаганні. Дзякуючы ЮНЕСКА абрад можа набыць міжнароднае гучанне.
24/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Для захавання традыцый палешукі прыкладваюць усе намаганні. Дзякуючы ЮНЕСКА абрад можа набыць міжнароднае гучанне.
© Sputnik / Альфрэд МiкусСама вёска Пагост у 2020 годзе адзначыць 500-годдзе!
25/25
© Sputnik / Альфрэд Мiкус
Сама вёска Пагост у 2020 годзе адзначыць 500-годдзе!