01:38 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
  • Бортніцтву ў Беларусі больш за тысячу гадоў.
  • Гэты асаблівы від промыслу, заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах, згадваецца нават у старажытных юрыдычных дакументах, як Руская праўда і статуты ВКЛ.
  • Адаму Асенка з вёскі Новае Палессе 76 гадоў. Ён павесіў калоды ніжэй, таму што з-за праблем са здароўем вельмі складанна лезці на дрэва.
  • Некаторыя вуллі з лесу прыйшлося прывезці дадому, каб адрамантаваць, бо іх пашкодзіў чорны дзяцел. А некаторыя, падрыхтаваныя да зімы, засталіся на агародзе.
  • На зіму верхнюю частку вулея накрываюць драўлянымі плашкамі і бяростай. Часам выкарыстоўваюць у якасці накрыўкі і металічныя вырабы.
  • Два вуллі Адама Асенкі зімуюць на агародзе.
  • У лесе вуллі звычайна размяшчаюцца на елках, соснах і дубах.
  • Вуллі Мікалая Раманава можна знайсці на палях, у лесе і на беразе ракі. Увесну, калі пачнуць квітнець першыя расліны, пчолы распачнуць сваю працу. Да гэтага часу ўсе бортнікі імкнуцца адрамантаваць усе вулеі і падняць іх на дрэвы да таго, часу калі пчолы не пачнуць раіцца на пачатку мая.
  • У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, жыве каля 200 бортнікаў: мясцовыя жыхары разводзяць пчол згодна з традыцыяй, якой карысталіся іх дзяды і прадзяды.
  • Сустракаецца гэтая традыцыя ў межах Петрыкаўскага, Лоеўскага, Жыткавіцкага і Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці, у Столінскім і Пінскім раёнах, ёсць асобныя бортнікі ў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.
  • Унікальнасць бортніцтва заключаецца ў тым, што збіраючы мёд такім чынам чалавек практычна на ўмешваецца ў жыццё пчол.
  • Такім чынам, гэты адзіны спосаб атрымаць 100% натуральны прадукт пчалярства.
  • У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм, дзе самастойна рэгулююць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу.
  • У працэсе атрымання такога мёду не выкарыстоўваюцца дабаўкі прамысловага парафіна для сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.
  • У 2017 годзе лясное бортніцтва Палесся нават атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
  • Вось так і жыве беларускае Палессе.
© Sputnik Альфред Микус
Бортніцтву ў Беларусі больш за тысячу гадоў.

Мясцовыя жыхары захоўваюць традыцыю бортніцтва, якая згадваецца нават у старажытных юрыдычных дакументах.

Бортніцтву ў Беларусі больш за тысячу гадоў. Гэты асаблівы від промыслу, заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах, згадваецца нават у старажытных юрыдычных дакументах, як "Руская праўда" і статуты ВКЛ.

У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, куды патрапіў карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус, жыве каля 200 бортнікаў: мясцовыя жыхары разводзяць пчол згодна з традыцыяй, якой карысталіся іх дзяды і прадзяды. Сустракаецца гэтая традыцыя ў межах Петрыкаўскага, Лоеўскага, Жыткавіцкага і Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці, у Столінскім і Пінскім раёнах, ёсць асобныя бортнікі ў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях. У 2017 годзе лясное бортніцтва Палесся нават атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Унікальнасць бортніцтва заключаецца ў тым, што збіраючы мёд такім чынам чалавек практычна на ўмешваецца ў жыццё пчол. Такім чынам, гэты адзіны спосаб атрымаць 100% натуральны прадукт пчалярства, бо ў калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм, дзе самастойна рэгулююць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу. У працэсе атрымання такога мёду не выкарыстоўваюцца дабаўкі прамысловага парафіна для сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы