13:13 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
  • Служба ў Вербную нядзелю ў касцёле святога Міхаіла Архангела ў Ашмянах сабрала шмат людзей.
  • Аднак у гэтым годзе традыцыя ставіць крыж у Вербную нядзелю на Святой гары была парушаная каронавірусам.
  • Крыж робяць напярэдадні, яго даўжыня складае каля чатырох метраў, вага - каля 400 кілаграмаў.
  • Вербная нядзеля - гэта пачатак Страснога тыдня, калі Касцёл уступае ў святкаванне Уваскрэсення Хрыста. Для хрысціян гэта самыя важныя дні года.
  • Чвэрць стагоддзя існуе ў беларускіх Ашмянах традыцыя ставіць крыж у Вербную нядзелю на Святой гары.
  • Звычайна працэсія ідзе ад касцёла святога Міхаіла Архангела па вуліцы Францысканскай да Святой гары, адной з самых высокіх кропак Беларусі. Але ў гэты раз прыхаджане пакінулі крыж у храме.
  • Нягледзячы на пандэмію, вернікі прыйшлі на свята, хоць у гэтым годзе іх было значна менш.
  • Яркае вясновае сонца, ясны сіні колер нябёсаў, каляровыя вярбы ў руках людзей, на тварах у якіх ахоўныя маскі. Так выглядала святочная імша ў гэтым годзе.
  • Крыжы на Святой гары ў Ашмянах сталі ставіць пасля вяртання касцёла вернікам.
  • Ва ўмовах пандэміі COVID-19 у шмат якіх беларускіх прыходах рэлігійныя службы ў Вербную нядзелю прайшлі на адкрытым паветры.
  • У Рымска-каталіцкай царкве Беларусі адзначаюць, што ў гэтым годзе значна менш прыхаджан вызнаюцца перад Вялікаднем, баючыся віруса.
  • Святая гара ў Ашмянах з крыжамі, усталяванымі за многія гады, нагадвае караблі.
© REUTERS / VASILY FEDOSENKO
Служба ў Вербную нядзелю ў касцёле святога Міхаіла Архангела ў Ашмянах сабрала шмат людзей.

Чвэрць стагоддзя існуе ў беларускіх Ашмянах традыцыя ставіць крыж у Вербную нядзелю на Святой гары. Аднак у гэтым годзе яна была парушаная каронавірусам.

Ва ўмовах пандэміі COVID-19 ў шмат якіх беларускіх прыходах рэлігійныя службы ў Вербную нядзелю прайшлі на адкрытым паветры. А ў Ашмянах, дзе ўжо каля 25 гадоў вернікі сустракаюць святочны тыдзень хросным ходам праз увесь горад, адмовіліся ад традыцыйнага шэсця. Крыж, выраблены для свята, застаўся ў храме.

Яркае вясновае сонца, ясны сіні колер нябёсаў, каляровыя вярбы ў руках людзей, на тварах у якіх ахоўныя маскі. Так выглядала святочная імша ў гэтым годзе.

Звычайна працэсія ідзе ад касцёла святога Міхаіла Архангела да Святой гары, адной з самых высокіх кропак Беларусі. Крыж нясуць на плячах мужчыны-вернікі, паўтараюць пакуты і шлях Хрыста на Галгофу.

Тэги:
Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, Вербная нядзеля

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы