11:04 14 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.91
  • 100 RUB3.35
Фота

Як адсвяткавалі беларускае Купалле на Віцебшчыне - фота

Атрымаць кароткую спасылку
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (96)
10140
  • Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны.
  • З прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў.
  • У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва Купалле асацыявалася са словам купаць, апускаць у ваду, як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.
  • Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы.
  • Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці.
  • Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.
  • Акрамя зёлак таксама збіралі дровы і салому для вогнішча.
  • Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.
  • На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.
  • Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.
  • Удзельнікі полацкага фальклорнага курта Варган пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна.
  • Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць.
  • Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне крупніка і купальскага сыру.
  • Крупнік - традыцыйны купальскі напой з зёлак.
  • Карагод - неад'емны элемент купальскага свята. Яго вадзілі вакол вогнішча або побач.
  • Звычайна вянкі адпраўлялі з берага, але былі шчаслівіцы, якія плавалі на лодцы для гэтага.
  • З Купаллем звязаная легенда пра папараць-кветку. Яе адпраўляліся шукаць позна ўначы.
  • Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы.
  • Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд.
  • Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.
  • З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады.
  • Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года.
  • Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.
  • Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты.
  • Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны.

Удзельнікі полацкага фальклорнага гурта "Варган" не першы год ладзяць свята Купалле ў лепшых беларускіх традыцыях. Як у гэтым годзе прайшло святкаванне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Старажытнае свята Купалле вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыло шэраг дадатковыз сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля і пераўтварылася ў Івана Купалу.

На Беларусі традыцыі святкаваць Купалле захавалася дагэтуль. Шматлікія фальклорныя калектывы і проста аматары беларускіх традыцый традыцыйна ладзяць святы з выкананнем пэўнага набору абрадаў. Прыгожыя і таямнічыя відовішчы заўсёды прыцягваюць шмат гледачоў.

Удзельнікі полацкага фальклорнага курта "Варган" пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна. Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць. Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне традыцыйнага святочнага напою - крупніка - і купальскага сыру.

Як у гэтым годзе прайшло святкаванне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (96)
Тэги:
Віцебская вобласць, Купалле

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы