04:17 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
  • Нацыянальная алімпійская каманда СССР на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-80
  • Гімнастка Нэлі Кім не спасовала не толькі на выступе, але і перад правакацыйнымі пытаннямі замежных рэпарцёраў
  • Уладзімір Парфяновіч, заслужаны майстар спорту СССР па веславанні на байдарках, чэмпіён свету, чэмпіён СССР
  • Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем Сяргей Каплякоў
  • Прызёры спаборніцтваў па выездцы на Вялікі прыз у асабістым першынстве (злева направа): Юрый Каўшоў (СССР) - срэбра, Элізабэт Тойрэр (Аўстрыя) - золата, Віктар Угрумаў (СССР) - бронза. XXII летнія Алімпійскія гульні
  • Залатыя прызёры ў шашэйнай каманднай гонцы на 101 км савецкія гоншчыкі (злева направа): Юрый Кашырын (Растоў-на-Доне), Алег Логвін (Мінск), Сяргей Шчалпакоў (Омск), Анатоль Яркін (Куйбышаў)
  • Жаночая зборная каманда СССР па гандболе, XXII летнія Алімпійскія гульні
  • Алімпійская чэмпіёнка Ліна Качушыце, XXII Алімпійскія гульні
  • Савецкі штангіст Віктар Мазін бярэ вагу на спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы падчас правядзення XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве
  • Алімпійскі чэмпіён, пераможца Кубка свету, Сусветнай Універсіяды ў кіданні дзіды Дайніс Кула
  • Алімпійская чэмпіёнка ў скачках у даўжыню сярод жанчын Таццяна Калпакова
  • Савецкая грузінская спартсменка, заслужаны майстар спорту СССР Кецеван Лосаберыдзэ са сваім трэнерам Ш. Джашвашвілі падчас спаборніцтваў па стральбе з лука на XXII Алімпійскіх гульнях
  • Юрый Каўшоў, алімпійскі чэмпіён па выездцы
  • Абсалютны чэмпіён СССР 1979 года па спартыўнай гімнастыцы, алімпійскі чэмпіён 1980 года ў камандным першынстве Эдуард Азаран
  • Член зборнай каманды СССР па плаванні Івар Стуколкін
  • Анатоль Старасцін (на п'едэстале гонару ў цэнтры) стаў пераможцам у сучасным пяцібор'і на XXII летніх Алімпійскіх гульнях
  • Чэмпіёнка СССР па акадэмічным веславанні (двойка парная) Ларыса Папова
  • Васьмімятровы Мішка - сімвал маскоўскай Алімпіяды на ўрачыстай цырымоніі закрыцця XXII летніх Алімпійскіх гульняў
© Sputnik / А. Князев
Савецкія спартсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года ўпэўнена ўзялі пальму першынства, заваяваўшы 80 залатых, 69 срэбных і 46 бронзавых медалёў. Унёсак у агульную перамогу зрабілі атлеты ўсіх рэспублік былога СССР.

Трыумфатары Алімпіяды-80 з усіх саюзных рэспублік - на архіўных кадрах у фотастужцы Sputnik.

Савецкія спартсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года ўпэўнена ўзялі пальму першынства, заваяваўшы 80 залатых, 69 срэбных і 46 бронзавых медалёў. Унёсак у агульную перамогу зрабілі атлеты ўсіх рэспублік былога СССР.

Больш за дзесяць узнагарод вышэйшай вартасці апынуліся на грудзях прадстаўнікоў Беларускай ССР. Адной з галоўных гераінь Гульняў, без сумневу, стала гімнастка Нэлі Кім, якая нарадзілася ў Шурабе, але трэніравалася ў Мінску. У Маскве спартсменка заваявала два залатыя медалі і стала пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкай. А вясляр Уладзімір Парфяновіч на Алімпіядзе-80 тройчы ўздымаўся на верхнюю прыступку пастамента. Ён да гэтага часу з'яўляецца адзіным у свеце байдарачнікам, якому даводзілася дамагчыся падобнага фенаменальнага выніку.

Беларус Сяргей Каплякоў у басейне акрамя двух залатых медалёў у эстафеце і на дыстанцыі 200 метраў, заваяваў срэбра ў камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў. Коннік Віктар Угрумаў з мінскага "Ураджаю" да золата ў камандным першынстве дадаў бронзу ў асабістых спаборніцтвах, а рапірыст Аляксандр Раманькоў узяў на Гульнях у Маскве срэбра і бронзу.

Назаўсёды застануцца ў памяці перамогі Віктара Сідзяка з Мікалаем Алёхіным у каманднай шаблі, скакуна ў ваду Аляксандра Партнова, велагоншчыка Алега Логвіна, трыўмфы цяжкаатлета Леаніда Тараненкі і баскетбалісткі Таццяны Івінскай.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik архіўныя кадры трыумфатараў Гульняў у Маскве з БССР і іншых савецкіх рэспублік.

Тэмы:
Алімпіяда - 80 (29)
Тэги:
Алімпіяда-1980

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы