Арцём Барышэў нарадзіўся ў Віцебску, але зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу. Ён не прафесійны фатограф. Фатаграфію, якая перамагла ў конкурсе мабільнай фатаграфіі iPhone Photography Awards, ён зрабіў у студзені 2020 года падчас падарожжа па Індыі прама з акна цягніка.
Гран-пры конкурсу IPPAWARDS 2020 дастаўся брытанскаму фатографу па імі Дзімпі Бхалоція за працу Flying Boys "Хлопчыкі ў палёце".
Глядзіце ў фотастужцы гэтыя і іншыя работы, адзначаныя на конкурсе ў гэтым годзе.

Гран-пры конкурсу IPPAWARDS 2020 дастаўся брытанскаму фатографу па імі Дзімпі Бхалоція за працу Flying Boys - "Хлопчыкі ў палёце".

Здымак No walls - "Ніякіх сцен" - беларускага фатографа Арцёма Барышэва, заняў 1-е месца ў намінацыі Photographer of the Year конкурсу IPPAWARDS 2020. Ён нарадзіўся ў Віцебску, але зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу. Арцём не прафесійны фатограф. Ён зрабіў гэты здымак у студзені 2020 года, калі вандраваў па Індыі яшчэ да закрыцця межаў. "Мы ехалі на цягніку з Бангалора ў Ціруванамалай, і гэты здымак я зрабіў прама з акна цягніка".

Здымак кітайскага фатографа Лю Дан, які заняў 1-е месца ў намінацыі LANDSCAPE.

Яшчэ адзін кітайскі фатограф Тую Адну перамог у намінацыі ABSTRACT.

Эмілія Кашфіан з ЗША назвала серыю сваіх здымкаў "Пальма" і заняла 2-е месца ў намінацыі ARCHITECTURE.

Здымак "Коні ў шторм" кітайскага фатографа Сяоцзюнь Чжан, які заняў 1-е месца ў намінацыі ANIMALS конкурсу IPPAWARDS 2020.

Фатограф з Бахрэйна Мона Джумаан атрымала галоўны прыз у намінацыі Portrait за здымак "Выдатная ізаляцыя".

Здымак фатографа з Кітая Хао Вэнь, які заняў 3-е месца ў намінацыі Floral.

"Вірус" фатографа з Італіі Кацярыны Бертоне, 2-е месца ў намінацыі News/Events.

"Зліццё культур" фатографа з ЗША Одры Блэйк, які атрымаў галоўны прыз у намінацыі Lifestyle.

"Цукровая вата" фатографа з ЗША Кацярыны Варзар, галоўны прыз у намінацыі Children.

Фотаздымак амерыканскага фатографа Даніэль Моір, якая перамагла ў намінацыі OTHER конкурсу IPPAWARDS 2020.

Здымак "Вязанне загойвае раны" перуанскага фатографа Амара Лукаса, галоўны прыз у намінацыі People.

"Бутэлька віна і сем чорыза" партугальскага фатографа Joao Cabaco, галоўны прыз у намінацыі Still Life.

Глен Хоман з Аўстраліі заняў 3-е месца ў намінацыі People.

Праца "Дэманы асвятляюць неба" іспанскага фатографа Фернанда Мерла, які атрымаў галоўны прыз у намінацыі News/Events конкурсу IPPAWARDS 2020.

Фотаздымак кітайскага фатографа Лісі Лі, галоўны прыз у намінацыі Nature.

Здымак Free from the Past фатографа з ЗША Крысціян Круз, галоўны прыз у намінацыі Travel.

Лео Чан, Ганконг, "Ноч у Даламітавых Альпах", галоўны прыз у намінацыі Sunset.

Здымак "У адзіноце" аўстралійскага фатографа Глена Хомана, галоўны прыз у намінацыі Trees конкурсу IPPAWARDS 2020.