АЭС у горадзе Калькары пачалі будаваць яшчэ ў 1972 годзе, але сустрэлі жорсткае супраціўленне мясцовых жыхароў. Будаўніцтва суправаджалася мітынгамі і дэманстрацыямі. Праз некалькі гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС электрастанцыю, якая была ўжо практычна гатовая, закансервавалі. І неўзабаве яна ператварылася ў "Краіну цудаў".
Парк Wunderland Kalkar займае плошчу ў 546 тысяч квадратных метраў. Тут знаходзяцца каля 40 розных атракцыёнаў: амерыканскія горкі, кола агляду, каруселі, а таксама чатыры кіназалы, некалькі тэнісных кортаў, фітнес-цэнтр і музей. Унутры градзірні ўсталяваная дзіцячая карусель, а на яе знешняй сцяне - пляцоўка для скалалажання.